search

Міліцыя знайшла ў гаражы арсенал спіртнога і дзве тоны металалому

Больш за дзесяць скрынак спіртных напояў, каністры з дызпалівам і дзве тоны лому каляровых металаў выявілі супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС  28 красавіка ў адным з гаражоў на вуліцы Арлоўскага г. Ганцавічы. У гаражы-складзе захоўвалася тавараў агульным коштам больш чым на 136 мільёнаў рублёў.

У ходзе праведзеных аператыўных мерапрыемстваў старшы оперупаўнаважаны адддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ганцавіцкага РАУС Васілій Псышчаніца сумесна з супрацоўнікамі аддзялення крымінальнага вышуку адабралі гарэлкі і віскі на агульную суму 109 085 000 рублёў, 110 літраў фарбаванага дызельнага паліва, якое выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, на суму 1 722 000 рублей, а таксама 2 000 кілаграмаў каляровага лому, пераважна алюмінію, на суму 26 000 000 рублёў.

Па папярэдніх дадзеных, спіртное ў бутэльках прывезена з Расіі. Міліцыя праводзіць праверку законнасці набыцця і захоўвання тавараў, а таксама нарыхтоўкі каляровых металаў. Калі будуць выяўлены парушэнні, меру адказнасці іх уладальніку і далейшы лёс матэрыяльных каштоўнасцяў вырашыць суд.

Новости

Из рубрики
Top