search

У ДТЗ пастрадаў мужчына

У непрытомным стане 6 мая пасля дарожна-транспартнага здарэння ў райбальніцу быў дастаўлены 44-гадовы ганцаўчанін Сяргей Лебедзь.

На вуліцы Мантажнікаў у г. Ганцавічы, кіруючы веласіпедам, ён сутыкнуўся з аўтамабілем УАЗ-469.

Па словах ачавідцаў, пасля ДТЗ, на асфальце ён праляжаў каля 10 хвілін, пакуль прыехала “хуткая дапамога”.

Як патлумачыла “ГЧ” маці пацярпелага веласіпедыста, яе сын знаходзіцца у райбальніцы ў цяжкім стане.

Новости

Из рубрики
Top