Святар з Брэста моліцца за грамадства і свядома ўдзельнічае ў мітынгах
Чалавека ў чорнай сутане, які амаль увесь жнівень быў цэлымі днямі разам з людзьмі на вуліцах, па здымках ведаюць далёка за межамі Брэста, дзе ён служыць святаром уніяцкай (грэка – каталіцкай) парафіі святых братоў – апосталаў Пятра і Андрэя. Айцец Ігар адкрыта выказвае сваю пазіцыю адносна падзей ў краіне і нясе суцяшэнне ўсім людзям, хто ў гэтым мае патрэбу падчас палітычнага крызісу. У яго ўжо бралі інтэрв’ю шмат выданняў краіны, але распалажыўшыся, сьвятар распавёў “Ганцавіцкаму Часу” нешта новае і дагэтуль нявыказанае.