Доля ваша такая, культработнікі!
У мінулую пятніцу, 7 кастрычніка, работнікі ГДК віталі сваіх калег па працы, якія прыйшлі сюды на святочную нараду, прысвечаную прафесійнаму святу, – Дню работнікаў культуры. Само ж свята адбылося ў нядзелю, 9 кастрычніка, але большасць з культработнікаў сустрэла яго не за святочным сталом, а на працоўным месцы. Такая ўжо ў іх доля…