search

У Быхаве на Дні беларускага пісьменства

Юбілейны, дваццаты, Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Быхаве 1 верасня 2013 года. Сярод іншых гарадоў Ганцавічы былі прадстаўлены вельмі годна.

Скрыпачкі Ганна Клявец і Аляксандра Сычэўская ў час выступлення на Свяце беларускага пісьменства ў Быхаве. © Павел Добровольский ej.by
Скрыпачкі Ганна Клявец і Аляксандра Сычэўская ў час выступлення на Свяце беларускага пісьменства ў Быхаве. © Павел Добровольский ej.by

Асабліва спадабалася быхаўцам і іх гасцям выступленне на балі гарадоў-сталіц калектыву «Ганцавічы-бэнд», які, па словах ганцаўчанкі Галіны Пупач, што пабывала на свяце, выгадна вылучаўся з іншых музычных гуртоў. Таму ён і атрымаў найлепшыя водгукі і бурныя апладысменты гледачоў.

Як расказала Ірына Гурская, дырэктар ГДК, пры якім працуе гурт, у яго ўваходзяць дзве дзяўчыны-скрыпачкі – Аляксандра Сычэўская і Ганна Клявец, два гітарысты – Максім Адзінцоў і Дзмітрый Наумік. Кіруе ансамблем Сяргей Плотка. “Пасля свята ў Быхаве “Ганцавічы-бэнд пачалі запрашаць на розныя фестывалі”, – адзначыла Ірына Аркадзьеўна.

Як расказаў старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Віталь Герасіменя, якому таксама пашчасціла пабываць на свяце ў якасці ўдзельніка, там можна было пачуць не толькі малады таленавіты гурт.

Вершы юных паэтаў з літаратурнага аб’яднання «Верасок», пазнаёміцца з гісторыяй нашага краю, паглядзець прадстаўленыя раённым Домам рамёстваў і Ганцавіцкім Домам творчасці розныя прадметы этнаграфіі, а таксама купіць тое, што спадабалася, пачаставацца прыроднымі дарамі – журавінамі і буякамі, а таксама набыць мёд.

Віталь адзначыў, дарэчы, што свята ў Ганцавічах у 2011 годзе прайшло “як мінімум, не горш”.

“Быхаву хочацца пажадаць не спыняцца на дасягнутым, а па-за рамкамі свята працягнуць рэканструкцыю двух асноўных сваіх гістарычных помнікаў – старадаўняй сінагогі і замка Хадкевічаў і Сапегаў. Тым больш, пачатак ужо пакладзены», – адзначыў Віталь Уладзіміравіч.

Новости

Из рубрики
Top