search

Дыплом трэцяй ступені – з І абласнога конкурсу

Юная ганцаўчанка Алеся Калесніковіч стала дыпламанткай 3-й ступені на І абласным конкурсе юных баяністаў і акардэаністаў, які прайшоў у Брэсце.

Адоранай вучаніцы пашанцавала: вучыцца ігры на баяне яна ў таленавітага педагога Дзіцячай школы мастацтваў Аксаны Васільеўны Крысюк. Праўда, ад настаўніка хоць і залежыць многае, але – не ўсё. Ігра на любым музычным інструменце патрабуе працавітасці, стараннасці і рэгулярнасці.

“Усё гэта ёсць у Алесі, – адзначыла Аксана Васільеўна. – Таму і вынік выступлення на конкурсе такі высокі”.

Новости

Из рубрики
Top