weather

USD 2.5475

EURO 3.0986

RUR(100) 3.4261

search

КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Калі маеце стабільную, але нізкааплатную працу і жадаеце мець больш, але не ведаеце як і не маеце веры, што нешта можна змяніць, то вы трапілі ў пастку беднасці. Гэтая з'ява характэрная для людзей, рэгіёнаў і для Беларусі цалкам. Сутнасць пасткі ў тым, што грошай бракуе на павышэнне кваліфікацыі, адукацыю, пошук лепшай працы, бо трэба забяспечыць сям'ю хаця б неабходным тут і цяпер. Даводзіцца пагаджацца на тое, што даюць. Аднак адсутнасць зменаў часцей за ўсё толькі пагаршае сітуацыю. 

Летась за рысай беднасці былі 5,6% беларусаў: іх сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы былі ніжэйшыя за бюджэт пражыткавага мінімуму. Калі ўлічваць, што ў мінулым годзе ў краіне жылі 9,477 млн. чалавек, то за рысай беднасці былі 530,7 тыс. чалавек: гэта цэлы горад памерам з Гомель. 

КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Спадар Юрый жыве ў Глыбоцкім раёне. Працуе ў калгасе слесарам-рамонтнікам.

З прычыны маленькіх заробкаў, якія плоцяць працаўнікам сельскай гаспадаркі, ужо звальняўся. Але высокааплатнай працы ў раёне гэтак і не знайшоў, таму вярнуўся. «Бруднымі» яму налічваюць 330 рублёў. Пасля вылічэння падаткаў на жыццё застаецца менш за 270 рублёў.


КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Барані свае правы

Што трэба ведаць, каб не зарабляць менш за мінімалку?

Мінімалка
Меншы за мінімалку заробак лічыцца парушэннем Працоўнага кодэкса РБ.
 
Выплата
Каб дамагчыся выплаты, трэба звярнуцца ў суд з патрабаваннем даплатаў да мінімальнага заробку за ўвесь перыяд працы.
 
Доказы
У якасці доказаў падаць разліковыя лісты.
 
Працоўныя абавязкаi
Калі вы выконвалі больш працоўных абавязкаў, чым прадугледжвае кантракт, звяртайцеся ў суд і патрабуйце даплаты за выкананую працу.
 
Сведкi
У якасці сведак могуць выступіць вашыя калегі Юрыдычная кансультацыя. Па юрыдычную кансультацыю можна бясплатна звярнуцца да незалежнага прафсаюза РЭП праз тэлефон
8-017-342-46-51, а таксама папрасіць дапамогі ў судзе.
 

Што рабіць, калі гоняць з працы, а ты не хочаш сыходзіць? 

Летась, паводле афіцыйнай статыстыкі, наймальнікі з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў краіны звольнілі прыблізна 700 тысяч чалавек. 

Частка з іх былі звольненыя незаконна. Калі вы разумееце, што працадаўца несправядлівы ў дачыненні вас, можна звярнуцца па дапамогу ў незалежны прафсаюз і пайсці ў суд. І пажадана не адкладаць гэтай справы. Бо, згодна з беларускім законам, абскардзіць звальненне магчыма толькі цягам месяца. 

КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Калі звальненне лічыцца незаконным?

1. Дамова скасавана па ініцыятыве наймальніка з парушэннем умоваў калектыўнай дамовы, пагаднення, парадку і ўмоваў звальнення.

2. Звальненне на падставе, не прадугледжанай заканадаўствам, або калі ў загадзе аб звальненні маецца спасылка на законную падставу, але рэальна яна адсутнічае.

3. Дамова скасавана па ініцыятыве наймальніка ў выпадку ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці ІП з работнікамі.

4. У перыяд часовай непрацаздольнасці, перабывання ў адпачынку, звальненне цяжарнай жанчыны ці жанчыны ў дэкрэтным адпачынку.

Што трэба ведаць, калі ты матэрыяльна адказная асоба?

У Беларусі чалавек можа не толькі зарабляць, але яшчэ заставацца вінным працадаўцу.

Адна з «найдаражэйшых» прафесіяў у краіне – прадавец. Уладкаваўся на працу, паставіў подпіс у дамове, што ты матэрыяльна адказны, – і ўсё, чаго не далічыліся падчас інвентарызацыі, кіраўніцтва спагоніць з цябе. Сумы недастачы могуць быць большымі, чым заробак.

Пры вызначэнні памеру грашовай шкоды ўлічваецца толькі рэальная страта.

Вы не абавязаны даказваць суду, што тавар быў пратэрмінаваны. Але вы павінны дакладваць наймальніку, што тэрмін прыдатнасці тавару хутка скончыцца.

Калі вы не абавязаныя забяспечваць захаванасць тавару пры перавозе, то за пашкоджаны тавар вы не павінны плаціць.

Апавяшчаць наймальніка пра кожны факт парушэння трэба толькі пісьмова.

Чаму адны рэгіёны бяднейшыя за іншыя і што рабіць, каб у бедным раёне жыць лепш?

КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Міхал Залескі, эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал» 

Нават у савецкія часы працаёмістыя прадпрыемствы стараліся будаваць не ў буйных гарадах — а ў сярэдніх ды малых. Каб людзі ў рэгіёнах без работы не сядзелі. Але начальства цяпер дзікае, савецкую практыку размяшчэння вытворчых сілаў забылася. І еўрапейскай палітыцы падтрымання бяднейшых рэгіёнаў таксама не навучылася. Таму кожнаму чалавеку трэба самому пра сябе паклапаціцца. Не разлічвай толькі на зарплату з адной работы. Рабі тое, што ў цябе найлепей атрымліваецца, спрабуй сам знайсці пакупніка на свае паслугі.
Гэта называецца бізнес.

 
ООО «Издательский дом «Интекс-пресс» 
УНП 200687896 

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики