У Лактышах заробак даюць кансервамі, а працоўны час скарачаюць
Дырэктар ААТ "Рыбгас "Лактышы" Генадзь Жыбурт пракаментаваў сітуацыю з тым, што некаторым работнікам прапрыемства пачалі выплачваць зарплату кансервамі.

Рыбакам кансервы, а які заробак? / Фото: Ганна Качагарава
—Гэта месячная акцыя, — адзначыў дырэктар.
Паводле калектыўнай дамовы па словах Генадзя Жыбурта такія выдачы можна здзяйсняць і яны не будуць з’яўляцца парушэннем правоў работнікаў або падпісанага дагавора. Ці будзе такая практыка і надалей, пакуль невядома. Кансервы выдаюцца работнікам замест часткі заробку. Адна банка такіх кансерваў каштуе 2.72 рубля.
Фінансавае становішча ААТ «Рыбгас «Лактышы» апошнімі гадамі даволі складанае. Тут існуюць фінансавыя праблемы. Таму “рыбна-кансервовыя выплаты” — крок кіраўніцтва для ўтрымання сітуацыі і людзей.
Артыкул 74 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што заробак выплачваецца ў грашовых адзінках нашай краіны. Пры гэтым са згоды работніка дапускаецца замена грашовай аплаты натуральнай аплатай (змешаная форма аплаты). Згода на гэта можа быць выказана, як у пісьмовай, так і вуснай форме.
Таксама пра Лактышы чытайце тут: На вадасховішчы Лактышы рыбачыць можна па льготах
З чэрвеня бягучага года на прадпрыемстве ААТ «Рыбгас «Лактышы» плануецца скарачэнне працоўнага дня на дзве гадзіны. Гэта адаб’ецца і на скарачэнні невялікіх заробках, якія могуць паменшыцца на чвэрць.
Для таго каб скараціць гадзіны працоўнага часу на падставе ўказа №134 «Аб падтрымцы эканомікі», патрэбны важкія падставы. Бо гэта будзе супярэчыць пункту 14 Указа прэзідэнта – не зніжаць заробак. Але пакуль рашэнне не прынята і рыбгасаўцы спадзяюцца, што можа знойдзецца іншае лепшае рашэнне пытання.
