weather

USD 2.5873

EURO 3.0987

RUR(100) 3.3982

search

Якія прэміі атрымалі перадавікі на «Дажынках-2020» у Ганцавіцкім раёне

Сёлетні сельскагаспарчы год завяршыўшыйся для Ганцаўшчыны традыцыйна — святам “Дажынак”, стаў яшчэ і ў нечым паказальным. Агульнымі намаганнямі было сабрана 12 тысяч гектараў зерневых, намалочана звыш 31 тысячы тон зерня, што на 5 тысяч больш за мінулы год.

Працаўнікі сельскай гаспадаркі рухаюцца ў святочнай калоне на свяце Дажынак
Працаўнікі сельскай гаспадаркі рухаюцца ў святочнай калоне на свяце Дажынак / Фото: Аляксандр Пазняк

На свяце раённым і абласным кіраўніцтвам, а таксама самімі працаўнікамі поля былі падведзены вынікі. Гучала шмат слоў і віншаванняў у адрас перадавікоў сельскагаспадарчай вытоврчасці. Людзей ўзнагароджвалі ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі. Але штосьці засталося па-за кадрам.

Некаторых перадавікоў узнагародзілі не толькі граматамі, але і прастымулявалі дадаткова матэрыяльна, даўшы грашовыя ўзнагароджанні. Для гэтага ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання пералічыла фінансаваму аддзелу Ганцавіцкага райвыканкама суму ў 19980 рублёў  у межах сродкаў, прадугледжаныхў у раённым бюджэце на вызначаныя для гэтага мэты.

Якія прэміі атрымалі перадавікі на "Дажынках-2020" у Ганцавіцкім раёне

Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за дасягненні вышэйшых паказнікаў тэмпаў росту валавага збору зерня:

  • 1 месца — ААТ “Будча” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2700 рублёў;
  • 2 месца — ААТ “Ганцавіцкі райаграсервіс” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2430 рублёў;
  • 3 месца — камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Бярозавец” з прысуджэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 2160 рублёў.

Сярод старэйшых камбайнераў і камбайнераў — за дасягненні максімальнага ўмоўнага намалота зерня на камбайн з прысуджэннем дыпломаў і грашовых узнагарод:

  • 1 месца — экіпаж ААТ “Хатынічы” — Крупеніч Сяргей (1350 рублёў) і  Крупеніч Сяргей (1080 рублёў);
  • 2 месца — экіпаж ААТ “Адраджэнне” — Кісялевіч Сяргей (1080 рублёў) і Кісялевіч Аляксей (810 рублёў);
  • 3 месца — экіпаж ААТ “Будча” — Дайлід Ігар (810 рублёў) і Давыдаў Уладзіслаў (540 рублёў).

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў і маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў — за дасягненні максімальнай ўмоўнай колькасці перавезенага зерня з прысуджэннем дыпломаў і грашовых узнагарод:

  • 1 месцаМініч Міхал, “Бярозавец” (1080 рублёў);
  • 2 месцаРабцэвіч Уладзімір, ААТ “Адраджэнне” (810 рублёў);
  • 3 месцаСянько Віктар, ААТ “Дубнякі” (540 рублёў).

Сярод брыгад аператараў зернесушыльных установак — за дасягненні максімальнага паказніка па ўмоўнай колькасці апрацоўваемага зернесушыльнай ўстаноўкай зерня:

  • 1 месцаМуха Мікалай, “Бярозавец” (1080 рублёў);
  • 2 месцаКанановіч Ірына, ААТ “Хатынічы” (810 рублёў);
  • 3 месцаВойцік Станіслаў, “Бярозавец” (540 рублёў).

Сярод галоўных аграномаў — за дасягненні ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях на 1 верасня бягучага года найбольшага выхада зерня на бала-гектар пахатных зямель з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання:

  • Прызавое месцаБувака Ала, галоўны аграном ААТ “Будча” (1080 рублёў).

Сярод галоўных інжынераў — за дасягненні найбольшай сезоннай выпрацоўкі на ўмоўны зернеўборачны камбайн з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання:

  • Прызавое месцаЗанька Уладзімір, ААТ “Дубнякі” (1080 рублёў).

Якія прэміі атрымалі перадавікі на "Дажынках-2020" у Ганцавіцкім раёне

Глядзіце таксама:

Каго ўзнагароджвалі на раённым свяце «Дажынкі-2020» ў вёсцы Будча‎. Шмат фота

«Дожинки» в Ганцевичском районе отметили со «звездой»

На Дожинках в Будче подрались отдыхающие

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики