weather

USD 2.5565

EURO 3.1137

RUR(100) 3.4123

search

Раённае спажывецкае таварыства адно, а кошт хлеба розны

На гарачую лінію “ГЧ” патэлефанавала Яўгенія Шамрыла з Хатыніч. Яна расказала: «У нашым аграгарадку прадуктовых магазінаў некалькі. Крама «Раніца» адкрываецца ў 9 гадзін. У 10 гадзін прадавец ідзе на пошту, каб здаць выручку. Гэта работа не на пяць хвілін, і магазін увесь гэты час зачынены. У 13.00 пачынаецца абед, які цягнецца аж да 14.30. А ў 19.00 крама ўжо зачынена. Хіба ж можна працаваць так у гарачую пару? Людзі раненька бягуць на працу, у поле ці лес – хто куды, а вяртаюцца, калі сонейка садзіцца. А ў магазіне, нават калі ён і не зачынены, хлеба ўжо няма. Ці ж павінен чалавек, напрацаваўшыся за дзень, ехаць у другі канец вёскі, каб купіць хлеба?

Раённае спажывецкае таварыства адно, а кошт хлеба розны
Раённае спажывецкае таварыства адно, а кошт хлеба розны / Фото: Виталий Герасименя

Прадаўцы кажуць, што хлеба яны заказваюць мала, каб не чарсцвеў. Добра, калі чалавек можа дайсці да іншага магазіна, бо старым гэта ўжо не пад сілу Нас і так пакрыўдзілі: у краме “Раніца”, што каля майго дома, хлеб каштуе 5400 рублёў, а ў магазіне “Спадчына”, што ў цэнтры, хлеб таннейшы – 5200 рублёў. Хіба ж гэта справядліва? Раённае спажывецкае таварыства адно, а кошт у крамах розны. У цэнтры, каля магазіна “Спадчына”, працуе яшчэ і прыватная крама, у якой хлеб таксама 5200 рублёў. Хапіла б і гэтага. Няхай бы ж ужо і ў іншыя магазіны завезлі таннейшы хлеб, каб усе былі ў аднолькавых умовах…”

Жанчына расказала, што калісьці сама працавала ў краме, таму добра ведае цану гэтай работы. Але хіба ж тады гэтак, як цяпер, баяліся перарабіцца? Некалі стараліся адкрыць краму як мага раней, а цяпер – ні на хвілінку раней, і пазней не затрымаюцца, не паклапоцяцца аб іншых, што б там ні было… Вядучы таваравед раённага спажывецкага таварыства Ірыны Лось сказала: «Кіраўніцтва вырашыла зрабіць на хлеб меншую гандлёвую надбаўку ў краме “Спадчына” для таго, каб стварыць канкурэнцыю прыватнаму магазіну, які знаходзіцца побач». Праблему з колькасцю хлеба ў краме Ірына Канстанцінаўна паабяцала вырашыць. Адносна графіка работы крамы “Раніца” яна паведаміла, што ў магазіне працуюць два прадаўцы, кожная на 1,5 стаўкі. Каб у іх не было перапрацоўкі часу, па рашэнні мясцовага сельвыканкама быў устаноўлены такі графік работы.

“Вялікай праблемы я ў гэтым не бачу, бо ў аграгарадку Хатынічы не адзін магазін, таму знайсці патрэбны тавар можна”, – заключыла Ірына Лось.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Из рубрики