weather
search

Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру

Выдаткі на «Дажынкі» ўзраслі на 46%. Антарктычная праграма «пацяжэла» амаль на 2 мільярды, а «Замкам Беларусі» давядзецца зацягнуць «слуцкія паясы».

Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру
Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру

12 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла бюджэт на 2014 год. Абмеркаванне дакумента ў 700 старонак заняло менш за 2 гадзіны. А за некалькі гадзінаў да гэтага праект дакумента атрымала [censored].

Куды вылучаюцца грошы201220132014
Камітэт дзяржаўнай бяспекі509 686 982,0753 118 683,8928 706 224,0
Міністэрства ўнутраных спраў2 741 509 602,63 931 625 733,74 780 888 629,0
Ахова здароўя3 791 184 816,05 348 468 453,75 745 927 041,0
Адукацыя4 617 382 766,06 636 608 445,86 599 295 176,0
Культура648 788 329,0872 129 204,6718 944 970,0
СМІ491 678 422,0669 206 189,2676 113 933,0
— з іх тэлебачанне і радыёвяшчанне366 270 390,0514 674 681,3548 294 714,0
 Дзяржпраграма «Замкі Беларусі»2 500 000,01 424 500,0
Фундаментальныя навуковыя даследванні470 560 000,0730 663 000,0784 931 123,0
Абслугоўванне знешняй дзяржзапазыкі5 937 420 000,07 039 810 450,07 695 675 400,0
«Дажынкі»81 200 000,0169 680 000,0248 500 000,0

 * — усе лічбы ў млн рублёў

Бюджэт на 2014 год плануецца бездэфіцытным. Выдаткі супадаюць з прыбыткамі і складаюць 128,5 трыльёна — гэта на 7,2 трыльёна больш, чым было запланавана летась. Параўнаем выдаткі на найбольш цікавыя артыкулы бюджэта-2014 з мінулымі бюджэтамі.

Фінансаванне КДБ і МУС павялічваецца на 23% і на 21% адпаведна. Прычым КДБ за два гады «падаражэў» беларусам амаль удвая! Цікава, чаму: ніякіх дэвальвацый ні ў 2012, ні ў 2013 годзе не было…

Пашанцавала і дзяржаўным журналістам. Выдаткі на аплату іх працы не скараціліся, а нават крыху ўзраслі. Што праўда, ільвіную долю ад 676 млрд забіраюць тэлевізійшчыкі.

Амаль на два мільярды больш, чым летась, Беларусь укладзе ў пакарэнне Антарктыды. Было 4,72 млрд, стала 6,52! А вось іншай дзяржпраграме — «Замкі Беларусі» — не пашанцавала: у 2014 годзе яна будзе скарочаная на 1 мільярд рублёў: было 2,5 млрд, стала 1,42 мільярда. Затое амаль 2 мільярда на «Слуцкія паясы». Выдаткі на культуру ў бюджэце-2014 скарачаюцца аж на 150 млрд!

Скарачэнне, хаця і нязначнае, закранула адукацыю. На яе ў бюджэце на наступны год прадугледжваецца 6,599 млрд замест 6,636 млрд летась.

Перад другім чытаннем (якое пройдзе ці ў наступны панядзелак, ці 20 снежня, падчас заключнага пасяджэння трэцяй сесіі) Палата прадстаўнікоў можа прапанаваць Мінфіну «падправіць» бюджэт. Напрыклад, адзін з дэпутатаў прапанаваў усё ж не ўводзіць «аўтамабільны» збор, а сродкі на рамонт дарог атрымаць ад больш імклівага падвышэння коштаў на паліва. Маўляў, хто ездзіць больш — той няхай і плаціць больш.

Гэтыя і іншыя папраўкі могуць паўплываць як на прыбыткі бюджэта-2014 увогуле, так і на асобныя артыкулы. Верагодна, сёлетні бюджэт будзе падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у апошнія дні года, як і бюджэт-2012 — наступны пасля цяжкага, «дэвальвацыйнага» 2011 года.

Новости

Из рубрики
Top