search

Сродкі Пасольства для Беларусі 2014

З мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі, Нідэрланды зрабілi наяўнымi дзве праграмы: Фонд Правоў Чалавека і Праграма Малых Праектаў Пасольства (МАТРА).

Посольство Королевства Нидерландов
Посольство Королевства Нидерландов

Правы чалавека з’яўляюцца краевугольным каменем Галандскай знешняй палітыкі. У якасці асновы для чалавечай годнасці і свабоды яны ствараюць аснову для развіцця дэмакратыі, вяршэнства закона, але і для эканамічнага прагрэсу любой дзяржавы.

Каралеўства Нідэрландаў пераканана, што дынамічнае развіццё яркай, сучаснай і энергічнай грамадзянскай супольнасці жыццёва важна для якасці дэмакратыі, эканамічнага развіцця і цывілізацыйнага прагрэсу Беларусi.

Прадбачыцца два конкурсы праектных прапаноў:

  • 1-шы крайні тэрмін падачы праектных прапаноў:
    15 Сакавіка 2014 г, 23:59
  • 2-гi крайні тэрмін падачы праектных прапаноў:
    15 Жніўня 2014 г., 23:59
  • Умовы для зацвярджэння праектных прапаноў, выкладзены далей. Пасольства будзе прапаноўваць гранты, ў прынцыпе, не больш за € 25,000.
  • Пасольства клапоціцца, каб гарантаваць, што гранты прысуджаюцца там, дзе яны найбольш неабходныя, і што яны правільна выкарыстоўваюцца. Усе праектныя прапановы разглядаюцца ў рамках грантавага конкурсу. Заяўкі, такім чынам, павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямi МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека.
  • Акрамя таго, дзейнасці па праекце і падыходы да праектаў павінны перагукацца з мэтамi МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека.
  • Просiм заяўнікоў уважліва прачытаць наступную інфармацыю аб патрабаваннях праграмы MATRA і Фонду Правоў Чалавека.
  • Фонд Правоў Чалавека(ФПЧ) і Праграма Малых Праектаў Пасольства (МАТРА) кiруюцца патрэбамі заяўнікоў, таму супрацоўнік МАТРА і ФПЧ будзе рады абмеркаваць і пракансультаваць па ідэях і тэмах праекта да падачы праектнай прапановы. Калі ласка, не саромейцеся звяртацца да нас у выпадку якіх-небудзь запытаў, сумневы ў дачыненні да вашых ідэй і тэм, якiя вы хацелі б ажыццявіць у праекце.
  • Заяўнікі могуць звязацца з намі па электроннай пошце
    ([email protected]) альбо скайпе (Matra.Kap).
  • Папярэднія вынікі конкурснага адбора павінны быць даступнымi пачынаючы з 15 мая (у частцы першага конкурса праектаў) і 15 кастрычніка (у дачыненні да другога конкурса праектаў).
  •  
  • I. МАТРА фонд
  • Мэты МАТРА і прыклады прымальных відаў дзейнасці

    Для таго, каб мець права на атрыманне грантаў МАТРА, праекты павінны спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную, больш разнастайную грамадзянскую супольнасць. Матра падтрымлівае толькі ініцыятывы мэтавай групы.

    Прыкладамi прымальных відаў дзейнасці з’яўляюцца:

          • ініцыятывы па ўмацаванні вяршэнства закона, накіраваныя на абарону правоў чалавека, меншасцяў, ахову навакольнага асяроддзя і заахвочвання ўдзелу грамадскасці ў справах мясцовых органаў улады і г.д.;
          • ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацый пашырыць сваю базу падтрымкі;
          • ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных сродкаў масавай інфармацыі, адукацыйныя і мастацкія ініцыятывы;
          • ініцыятывы, якія спрыяюць працэсу трансфармацыі ў плюралістычнае, дэмакратычнае грамадства.

    II. Фонд Правоў Чалавека Нідэрланды адчуваюць сябе адказнымi за садзейнічанне свабодзе ў свеце. Палітыка абароны правоў чалавека Галандскага ўрада адлюстроўвае гэтую адказнасць. Асноўнай мэтай Фонду Правоў Чалавека з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, якія садзейнічаюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў групы людзей, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі.

      Сумеснае фінансаванне магчыма толькі, калі:
      (а) дзейнасці МАТРА фонду або Фонду Правоў Чалавека дакладна вызначаны, (б) іншыя крыніцы фінансавання указаны у прапанове,
      (в) бюджэт з’яўляецца збалансаваным. У такіх выпадках праектная прапанова павiнна ўказываць суму, якая будзе запытана ад іншых донараў (калі праект або яго частка прадстаўляецца да іншых донараў) і суму, выдзеленую іншымі донарамі (калі ўклад ад іншых донараў ўжо быў прадастаўлены).

Абмежаванні

Толькі няўрадавыя арганізацыі могуць прыняць удзел у тэндэры.

Наступныя арганізацыi, праекты, мерапрыемствы і бюджэтныя выдаткі не маюць права на фінансаванне ў рамках МАТРА і Аховы Правоў Чалавека:

  • праекты, якія ўжо пачаліся або якія былі прадстаўлены пасля даты закрыцця прыняцця прапаноў;
  • камерцыйная дзейнасць і камерцыйныя арганізацыi;
  • праекты, якія з’яўляюцца паўторам папярэдніх праектаў;
  • выдаткі на будаўніцтва або рамонт (будынка) для праектаў у рамках фонду МАТРА;

Чыста дабрачынныя дзейнасці, такія, як медыцынская дапамога ці ахвяраванні ежы, не разглядаюцца ў якасці структурнага ўкладу у працэс рэформаў. Нягледзячы на тое, что яны актыўна закранаюць мэтавую групу. Нягледзячы на пахвальнасць і карыснасць, якiмi яны могуць быць, гэтыя мерапрыемствы, відавочна, не маюць права на грант МАТРА або Фонду Правоў Чалавека.

Звярніце ўвагу, што арганізацыя можа падаць толькі адзін праект за заклік да прапановы. Калі прапанова была прадстаўлена ў Matra, заяўнік не можа прадставіць яшчэ адну прапанову па Правах Чалавека, і наадварот;

Новыя праекты заяўнікоў могуць падтрымліваецца, толькі калі папярэдні праект заяўніка быў завершаны.

Пры ацэнцы будуць таксама прымацца да ўвагi кіраўніцкi патэнцыял арганізацыі-выканаўцы і распаўсюд тэм MАТРА і Правоў Чалавека ў краіне. Права на атрыманне фінансавання, як правіла, абмяжоўваецца мясцовымi выдаткамi (праект павінен быць эканамічна эфектыўным).

Парадак падачы заявак

  • заяўкі павінны быць адпраўлены па адрасе
    [email protected];  
  • пры неабходнасці, для іх ўласнай бяспекі, заяўнікі могуць выкарыстоўваць праграмы шыфравання;
  • заяўкі павінны быць пададзены самімi арганізатарамi праекта;
  • заяўкі прымаюцца толькi на Англійскай мове (будзе добра ўключыць таксама Беларускi або Рускi варыянт);
  • Калі заяўнік вырашыў не выкарыстоўваць дадзены фармат, праектная прапанова павінна ўключаць па меншай меры:
    • падрабязнае апісанне праблемы, мэты праекта, плануемыя мерапрыемствы і меры па павышэнню ўстойлівасці вынікаў;
    • дакладнае ўказанне таго, як праект будзе ўмацоўваць грамадзянскую супольнасць;
    • дакладнае вызначэнне мэтавай групы і, пры неабходнасці, працэдуру адбору;
    • графік рэалізацыі праекта;
    • дэталёвы і празрысты бюджэт (табліца са слупкамі) у еўра; ацэнку ўсіх выдаткаў з указаннем кожнай крыніцы даходу, а таксама ўсе ўклады ад арганізатараў праекта і мэтавай групы (хто якую частку бюджэту спансуе і якой сумай); указанне жаданага уклада МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека і яго дакладнае прызначэнне.
    • гадавы бюджэт арганізацыі ці ініцыятывы (ці, калі гэта немагчыма апісанне запланаванага бюджэту на 12 месяцаў).
    • Сцвярджэнне, кантракт, аплата, справаздачнасць Фонды MATRA і Правоў Чалавека абмежаваныя. Гэта азначае, што праектныя прапановы могуць быць адхіленыя, нават калi праектная прапанова задавальняе ўсім вышэйпералічаным патрабаванням.
    • Калі праект будзе ўхвалены, заяўнік атрымлівае рашэнне, у якім выкладзены ўмовы гранта. Пасля атрымання гэтага, Пасольства Каралеўства Нідэрландаў выдае грант. Любыя змены ў бюджэт, якія тычацца ахвяраванняў Пасольства, патрабуюць нашай згоды. У выпадку падаўжэння працягласці праекта, арганізатары праекта павінны паведаміць Пасольства і атрымаць адабрэнне. Па запыце, пасля завяршэння ўсяго праекта, атрымальнік гранта павiнен будзе прадставіць у Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве адэкватную агульную інфармацыю аб праекце.
    • Інфармацыя аб рэалізацыі праекта можа ўключаць у сябе плануемыя мерапрыемствы супраць рэалізаваных, нечакана ўзнікшыя праблемы або поспехі, меркаванні арганізатараў і ўдзельнікаў, распаўсюджванне вынікаў праекта, вынятыя урокi, планы на будучыню і табліцы канчатковага рэалізаванага бюджэту.
    • З гэтай інфармацыяй атрымальнік гранта прадстаўляе копіі арыгінальных рахункаў і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі. Пасольства Нідэрландаў пакідае за сабой права інспектаваць дзейнасць па праектах і фінансы праектаў у любы час.

Новости

Из рубрики
Top