weather

USD 2.6293

EURO 2.9482

RUR(100) 3.3334

search

Белтэлекам больш не прымае плацяжы на мабільныя тэлефоны

Незадаволеныя гараджане на гэтым тыдні тэлефанавалі ў рэдакцыю з пытаннем: чаму Белтэлекам адмаўляецца прымаць плацяжы на мабільныя тэлефоны? Супрацоўнік рэдакцыі на свае вочы ўпэўніўся, што каля касаў суседняй Белпошты з-за гэтага пабольшалі чэргі.

Белтэлекам больш не прымае плацяжы на мабільныя тэлефоны
Белтэлекам больш не прымае плацяжы на мабільныя тэлефоны / Фото: Анна Кочегарова

Адказ на пытанне журналіст “ГЧ” знайшла ў супрацоўніка аддзела прасоўвання паслуг Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Руслана Казіміравіча Шавялінскага:
Мы перш за ўсё – прадпрыемства сувязі. Галоўныя для нас – паслугі тэлефанізацыі, прадастаўленне доступу да сеткі Інтэрнэт і інтэрактыўнае тэлебачанне. І цяпер мы намераны больш увагі ўдзяляць паляпшэнню якасці менавіта нашага сэрвіса. Да гэтага ў Белтэлекаме працавалі пункты калектыўнага карыстання, а з 1 лютага яны былі пераўтвораны ва ўласныя сэрвісныя цэнтры. Менавіта таму мы адыходзім ад прыёму плацяжоў старонніх арганізацый. І нашы аператары цяпер паведамляюць пра гэта кліентам. А прыём грашовых сродкаў старонніх арганізацый мы пакінулі банкаўска-фінансавай сферы.

Акрамя таго, такое рашэнне прынята ў канве дзяржаўнага рашэння аб павелічэнні долі безналічных плацяжоў. Цяпер дзейнічаюць інфакіёскі, банкаматы. Пры неабходнасці мы гатовы паставіць тэрміналы і на сваёй тэрыторыі. Але пакуль па Ганцавічах, наколькі нам вядома, у суседнім памяшканні РУП “Белпошта” тэрмінал асаблівай папулярнасцю не карыстаецца. Таму ставіць яго яшчэ і на тэрыторыі суседняга памяшкання, якое належыць Белтэлекаму, не мае сэнсу.

Журналіст таксама пацікавілася ў Руслана Казіміравіча, ці чакаецца пры гэтым скарачэнне кадраў. “Гэтае пытанне не зусім да мяне, але наколькі я ведаю, пакуль аб скарачэнні кадраў размова не вядзецца, – адказаў Руслан Казіміравіч. – Аднак тое, што скарачэнне аб’ёмаў выканання работ заўсёды цягне за сабой аптымізацыю кадраў – гэта вам любы спецыяліст скажа”.

Из рубрики
Top