search

“Дзіравы” клопат аб бяспецы

Вера Андрэеўна Купрыянік паказала супрацоўнікам рэдакцыі “ГЧ” толькі што набыты ёю батон у дзіравай упакоўцы. Па яе словах, хлеб у такой няякаснай упакоўцы ёй трапляецца не ў першы раз.

«Такі насільны няякасны клопат пакупнікам не патрэбны!» – упэўнена Вера Купрыянік
«Такі насільны няякасны клопат пакупнікам не патрэбны!» – упэўнена Вера Купрыянік / Фото: Анна Кочегарова

“Такі ўяўны клопат нам не патрэбны”, – заявіла Вера Андрэеўна і расказала, што прачытала публікацыю “Ці патрэбны лішні цэлафан на хлебе?” у газеце “ГЧ” за 6 сакавіка. Яе думка супадае з меркаваннем Івана Іванавіча Мухі, які сказаў, што хлебазавод павінен пастаўляць хлеб не толькі ў цэлафанавай плёнцы, але і без упакоўкі, а ў чалавека сапраўды павінен быць выбар.

“Спецыялісты хлебазавода сцвярджалі, што ўпакоўка – гарант бяспекі пакупнікоў. Але што гэта за гарант такі, калі ўпакоўка з двюх бакоў дзіравая?! То лепш я вазьму неўпакаваны хлеб – тая ж рызыка, затое заплачу менш”, – сказала Вера Андрэеўна.

Па словах начальніка лабараторыі РУВП “Брэстхлебпрам” “Ганцавіцкі хлебазавод” Марыі Якубюк, на ўпакоўцы для хлеба робяцца наколы, каб выйшла паветра і цэлафан плотна аблягаў прадукцыю. Аднак вялікіх дзірак на ўпакоўцы быць не павінна. Магчыма, яна пашкоджана больш высокай, чым патрэбна, тэмпературай. “Аднак лепш звяртацца з такім хлебам непасрэдна да нас. Мы павінны самі паглядзець, наша гэта віна ці не, а тады высветліць, чыя брыгада, змена дапусціла брак. Толькі ў такім выпадку мы зможам змяніць сітуацыю”, – сказала Марыя Сцяпанаўна.

Новости

Из рубрики
Top