search

Білеты падаражалі з 29 сакавіка

Ганцаўчанін Іван Сцяпанавіч Дайлід звярнуўся ў рэдакцыю з пытаннем: чаму за праезд з Малькавічаў у Задуб’е ўжо 31 сакавіка вадзіцель аўтобуса ўзяў з яго на 700 рублёў больш, чым каштаваў білет?

Білеты падаражалі з 29 сакавіка
Білеты падаражалі з 29 сакавіка / Фото: Светлана Локтыш

“Я пачуў па тэлевізары, што падаражанне білетаў адбылося з 1 красавіка, а не з 31 сакавіка. Справа тут нават не ў 700 рублёў: хочацца справядлівасці”, – сказаў Іван Сцяпанавіч.

Дарэчы, з падобнымі пытаннямі да журналіста “ГЧ” звярталіся і іншыя гараджане, якія сцвярджалі, што ў гарадскім аўтобусе білеты падаражалі ўжо з 29 сакавіка.

Начальнік участку “Ганцавічы” філіялу аўтапарку № 10 г. Лунінец Мікалай Паўловіч на пытанні журналіста адказаў, што рашэнне, з якога дня даражаюць білеты на аўтатранспарт, прымае аблвыканкам. Так, рашэннем Брэсцкага аблвыканкама, у вобласці білеты падаражалі з 29 сакавіка.

Аб’ява аб тым, што з 29 сакавіка кошт білетаў павялічыўся, была размешчана каля касы аўтавакзала, у чым журналіст “ГЧ” упэўнілася на свае вочы.

Новости

Из рубрики
Top