weather

USD 2.5828

EURO 2.9496

RUR(100) 3.3879

search

За трубы ў Раздзялавічах грошы атрымае СВК “Адраджэнне”

З пытаннем, ці законна нейкая камерцыйная арганізацыя выкопвае трубы на палях СВК “Адраджэнне” ў вёсцы Раздзялавічы, на тэлефон “гарачай лініі” ГЧ пазваніла жанчына, якая назвалася Марыяй Мікалаеўнай.

Дзясяткі тон трубаў з Раздзялавічаў павезлі ў Мінскую вобласць
Дзясяткі тон трубаў з Раздзялавічаў павезлі ў Мінскую вобласць / Фото: Пётр Гузаевский

“Некалькі тыдняў ужо выкопваюць трубы, якія гадоў 40 таму назад закладалі падчас правядзення меліярацыі на палях. Зараз вывезуць, і невядома, ці атрымае ад гэтага калгас якія грошы, ці некаму ў кішэню пойдуць”, – сказала жанчына па тэлефоне.

Наш журналіст выехаў на месца і высветліў, што работы праводзіць прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Рэгіён-метал” з г. Барысава.

Як паведаміў прадстаўнік гэтага прадпрыемства Сяргей Абрамчук, на правядзенне работ яны атрымалі дазвол гандлёва-прамысловай Палаты Беларусі, узгоднена пытанне і з Ганцавіцкім райвыканкамам, а таксама праведзена ацэнка і заключаны дагавор, згодна з якім грошы за трубы будуць пералічаны на рахунак СВК “Раздзялавічы”. Па яго словах, тэрмін эксплуатацыі такіх трубаў 20 гадоў, а яны праляжалі ў зямлі больш за 40. Гэтыя трубы будуць выкарыстаны пры будаўніцтве ў якасці апалубкі.

Top