search

У Польшчы скідкі для беларусаў у гіпермаркетах Leroy Merlin, Galeria Biala, Media Market

Магазіны Падляшскага ваяводства Польшчы, каб павялічыць продажы, з 1 красавіка пачалі акцыю "Скідка беларуса". Каб атрымаць дадатковую 10-працэнтную скідку можна атрымаць, прад'явіўшы пры аплаце за пакупкі беларускі пашпарт з дзейнай польскай візай. Аднак умовай павінна быць агульная сума больш за 500 злотых (каля 143 даляраў).

У акцыі далучыліся гіпермаркеты Аuchan i Real, гіпермаркет гаспадарчых тавараў Leroy Merlin, гандлёвы цэнтр Galeria Biala, гіпермаркет тэхнікі Media Market, піша інтэрнэт-партал «Віртуальны Беласток».

Акцыя «Скідкі беларуса» не распаўсюджваюцца на ўладальнікаў «карты паляка» і  маючых «карту сталага побыту» з рэгістрацыяй на тэрыторыі Польшчы.  Бо асноўная мэта — прыцягнуць у Беласток кліентаў, якія наведвалі звычайна іншыя рэгіёны Польшчы.

Дадтковым бонусам можа быть тое, што «такс-фры» за пакупкі таксама можна будзе вярнуць, як звычайна.

Новости

Из рубрики
Top