weather

USD 2.5256

EURO 3.0596

RUR(100) 3.4142

search

Эксперты: «Пенсійная рэформа ў Беларусі непазбежна»

Яшчэ не паспела закончыцца адна, якая завершыцца ў наступным годзе ў Беларусі: з 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны – у 58, а ўжо цяпер ідуць размовы пра новую пенсійную рэформу.

Эксперты: Пенсійная рэформа ў Беларусі непазбежна
Эксперты: Пенсійная рэформа ў Беларусі непазбежна

Чыноўнікі пакуль кажуць, што пра далейшаепавышэнне пенсійнага ўзросту гутарка пакуль не ідзе, аднак эксперты лічаць, што гэта непазбежна. А «пенсійнае пытанне» хвалюе як пенсіянераў, так і тых, у каго выхад на заслужаны адпачынак не за гарамі. Якой будзе пенсія? Ці павысяць зноў узрост выхаду на пенсію? Папярэдняя пенсійная рэформа дала пэўны эфект, але часова.

«Павышэнне пенсійнага ўзросту – гэта тэхнічная мера, а не нейкая якасная трансфармацыя пенсійнай сістэмы», – расказала эканаміст Анастасія Лузгіна інтэрнэт-парталу tut.by.

Мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, і калі разважаць пра павышэнне ўзросту яшчэ, то гэта яўна выкліча незадаволенасць. А вось павысіць пенсійны ўзрост жанчынам цалкам верагодна, лічаць эксперты. Чаму?

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, працягласць жыцця жанчын павялічылася да 78 гадоў. А вось гэты паказчык у мужчын моцна адстае – 64 гады (!). Гэтыя лічбы былі агучаны на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня пажылых людзей 30 верасня 2020 года.

ПАВЫСІЦЬ ПЕНСІЙНЫ ЎЗРОСТ ЖАНЧЫНАМ

На думку эксперта, лагічным крокам было б выраўноўванне ўзросту выхаду на пенсію для мужчын і жанчын.

«На мой погляд, пенсійны ўзрост для жанчын можна было б падняць да тых жа 63 гадоў, што і ў мужчын, а ўжо потым разглядаць магчымасці далейшага павышэння з прывязкай да працягласці жыцця і працаздольнага ўзросту насельніцтва», – каментуе Анастасія Лузгіна.

«Вядома, медыцына працягвае ўдасканальвацца, людзі, асабліва ў апошнія гады, імкнуцца весці больш здаровы лад жыцця. І калі дзякуючы гэтаму ўсё больш людзей будуць заставацца працаздольнымі ў 60-65 гадоў, не выключана, што можна будзе гаварыць і аб далейшым павышэнні. З тым, што пенсійны ўзрост павысіць варта, але толькі для жанчын», — згодна і Анастасія Баброва, загадчыца аддзела чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН. — «Улічваючы нашу сітуацыю з велізарным правалам у працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі, вядома, чапаць мужчын ужо не варта, – каментуе эксперт.

«Ацэнкі паказваюць, што калі мужчынам усталяваць такі ж узрост выхаду на пенсію, як у жанчын, а жанчынам – як у мужчын, то жанчыны ўсё роўна на пенсіі пражывуць даўжэй. Задумвацца пра тое, як будзе ажыццёўлена гэта наступнае павышэнне, трэба ўжо цяпер», — падкрэслівае Анастасія Баброва. – «Працэс ацэнкі, узгадненняў, разлікаў, падрыхтоўкі займае час. І было б добра, калі б мы, раз ужо ўступілі ў гэтае рэфармаванне, працягнулі б павышэнне адразу пасля завяршэння бягучага. А для гэтага трэба пачынаць працу ўжо цяпер».

ШТО ТРЭБА, КАБ ПЕНСІІ БЫЛІ СПРАВЯДЛІВЫМІ?

На карысць развіцця сістэмы добраахвотных пенсійных накапленняў выказваецца і Анастасія Баброва. На думку эксперта, мэта дзяржаўнай пенсіі – гэта «не забеспячэнне высокага ўзроўню жыцця ў старэйшых узростах, а базавы ўзровень задавальнення патрэбаў».

«Калі мы хочам забяспечыць высокі ўзровень жыцця і для гэтага павялічыць менавіта дзяржаўную пенсію, то тут пытанне: а за кошт чаго і каго гэта адбудзецца? Гэта запатрабуе велізарных рэсурсаў. Пры гэтым ёсць людзі, якія не працавалі або працавалі, але не плацілі ўзносы, таму што атрымлівалі зарплату ў канверце. Яны ж таксама не адмаўляюцца ад пенсіі, калі прыходзіць час, а забяспечваюць яе ўсе астатнія. Атрымліваецца, каб усё было па справядлівасці, хто больш зарабляў, той больш і атрымлівае ў старасці – ад назапашвальнай пенсіі нікуды не падзецца», – каментуе Анастасія Баброва. – «На базавую пенсію ўсе скінуліся, а тое, што звыш — гэта ўжо кожны сам за сябе».

НАКОПЛІВАЦЬ НА ПЕНСІЮ МОЖНА Ў ЛЮБЫ МОМАНТ

«Гэта можа быць добраахвотнае накапляльнае пенсійнае страхаванне, рахунак у банку, скупка золата, купля нерухомасці – што заўгодна. Усё роўна, як назапашваць, – пытанне ў тым, робіць гэта чалавек ці не. Мне здаецца, людзі, асабліва маладыя, не зусім разумеюць, што такое пенсія. Тут патрэбна нават не фінансавая, а менавіта пенсійная пісьменнасць. Напэўна, трэба пачынаць працаваць яшчэ на ўзроўні школ і тлумачыць, што кожны сам за сябе ў адказе: калі ты хочаш добра жыць на пенсіі, то павінен сам паклапаціцца пра гэта», – разважае Анастасія Баброва. – «І вельмі хочацца спадзявацца на клопат пра пенсіянераў з боку дзяцей і ўнукаў, якім бацькі часцяком аддаюць усё заробленае, але не атрымліваюць аддачы ўзамен. Чаму б дзецям не адлічваць дадаткова на пенсію сваіх бацькоў»?

ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЕ ЎЗНОСАЎ, АДМЕНА «ЎРАЎНІЛАЎКІ», КУПЛЯ СТАЖУ

Павышэнне пенсійнага ўзросту і развіццё сістэмы пенсійных назапашванняў – не адзіныя магчымыя напрамкі рэформы пенсійнай сістэмы. Дырэктар бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч расказвае, што прадстаўнікі бізнесу яшчэ ў 2013 годзе падрыхтавалі сваю канцэпцыю пэнсійнай рэформы.

Па стане на 1 студзеня 2021 года ўсяго на ўліку ў Ганцавіцкім раёне: 8208 атрымальнікі пенсіі, у тым ліку 7978 – атрымальнікі працоўных пенсій, з якіх 6607 па ўзросце, 831 – па інваліднасці, 406 – з нагоды страты карміцеля, 125 – за выслугу гадоў; 8 – за асаблівыя заслугі; 217 – сацыяльныя пенсіі; 114 – атрымальнікі дапамогі па догляду за інвалідамі 1 групы і 80 – гадовымі.

Яна была разгледжана на ўзроўні Мінпрацы і Федэрацыі прафсаюзаў, аднак у выніку ўлады вырашылі, што «гэтыя прапановы заслугоўваюць увагі, але яны заўчасныя». Адно са змен, агучаных бізнес-саюзам – гэта пераразмеркаванне нагрузкі па страхавых узносах паміж работнікамі і наймальнікамі.

«Мы прапаноўвалі на працягу нейкага перыяду часу (не за адзін раз) выраўнаваць нагрузку на наймальніка і работніка, як гэта існуе за мяжой. Сёння ў нас у Фонд сацыяльнай абароны работнік плаціць 1% заробку, наймальнік – 34%. Мы лічым, што трэба паступова зніжаць нагрузку на наймальніка і павялічваць на работніка. Хай гэта будзе невялікі крок, па 1–1, 5% у год, і працэс зойме 10 гадоў, але ў рэшце рэшт мы прыйдзем да раўнавагі» – кажа Жанна Тарасевіч. – «Вядома, такая мера можа выклікаць ўсплёск незадаволенасці ў людзей, якім прыйдзецца аддаваць ад сваёй зарплаты».

ПЕНСІЙНАЯ «ЎРАЎНІЛАЎКА»

«Чалавек, які атрымліваў 500 рублёў, і чалавек, які атрымліваў 2000 рублёў, у агульнай суме аддавалі ў Фонд сацыяльнай абароны па 35% заробку. Але пры гэтым пенсія ў іх будзе адрознівацца ўсяго на 100–150 рублёў, а гэта невялікія грошы. Таму другі крок – непасрэдна сама формула іх разліку. Гэта таксама дапаможа змагацца з «шэрымі» заробкамі, таму што выбудуецца прамая залежнасць: чым больш ты плаціш у Пенсійны фонд сёння, тым вышэйшай будзе твая зарплата заўтра», – тлумачыць Жанна Тарасевіч.

СІНІЦА Ў РУКАХ ЛЕПШ + САЦЫЯЛЬНАЯ ПЕНСІЯ

У Беларусі ёсць досыць вялікая колькасць людзей, якія могуць плаціць страхавыя ўзносы ад мінімальнай зарплаты і, па сутнасці, удзельнічаць у пенсійным назапашванні па жаданні. Гэта індывідуальныя прадпрымальнікі, самазанятыя, якія працуюць без рэгістрацыі ІП, рамеснікі, уладальнікі аграсядзіб.

«З аднаго боку, калі чалавек плаціць унёскі толькі ад мінімальнага заробку, то ён заробіць толькі на сацыяльную пенсію. Гэтым ён у будучыні зробіць горш самому сабе, і далёка не ўсё гэта ўсведамляюць. А па-другое, падобная льгота па выплаце страхавых узносаў стварае няроўныя ўмовы канкурэнцыі. Той, хто прымае рашэнне плаціць унёскі па мінімальнай планцы, сёння можа атрымліваць большы даход або мае магчымасць рэалізоўваць тавар па меншай цане ў параўнанні з тымі, хто вырашыў больш аддаваць на пенсію, – тлумачыць Жанна Тарасевіч.

Па меры таго, як у нас з`яўляецца ўсё больш людзей, якія працуюць на сябе, уцягванне гэтых слаёў у пенсійную сістэму становіцца ўсё больш актуальнай. А ёсць яшчэ і прадпрымальнікі, якія аформлены дзесьці на частку стаўкі і дзякуючы гэтаму могуць наогул нічога дадаткова не адлічваць у Фонд сацыяльнай абароны. У тым ліку адсюль і атрымліваецца дэфіцыт рэсурсаў у Пенсійным фондзе.

КУПІЦЬ СТАЖ! У ІНШЫХ КРАІНАХ МОЖНА

Нарэшце, яшчэ адна прапанова бізнес-саюзаў – гэта магчымасць купляць страхавы стаж і тым самым, адпаведна, рабіць дадатковыя адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны.

«Напрыклад, ёсць сям`я, дзе муж-айцішнік або топ-менеджар зарабляе вельмі добра, а яго жонка – хатняя гаспадыня – не працуе і не мае страхавога стажу на працоўную пенсію. Хай у іх будзе магчымасць купіць стаж. Чаму муж не можа ўкладваць рэсурсы ў абавязковае пенсійнае забеспячэнне жонкі»? – кажа Жанна Тарасевіч.

У Расіі і Украіне можна купляць стаж, каб не застацца без пенсіі. Ці патрэбна такая мера ў нас?

ШТО БЕЛАРУСЫ ДУМАЮЦЬ АБ ПЕНСІЙНАЙ РЭФОРМЕ

Эканаміст даследчага цэнтра ІПМ Глеб Шымановіч таксама згодны з тым, што далейшая пенсійная рэформа непазбежная.

«Павышэнне пенсійнага ўзросту замарудзіла тэмпы росту дэфіцыту Фонду сацабароны, але гэты дэфіцыт ўсё роўна захоўваецца. Гэта азначае, што далейшыя змены ў параметрах пенсійнай сістэмы неабходныя, але якія гэта будуць змены і калі – іншае пытанне. Тое, што ў нейкай перспектыве гэтую праблему трэба будзе вырашаць – гэта факт», – кажа Глеб Шымановіч.

Каб высветліць стаўленне насельніцтва да існуючай пенсійнай сістэмы і яе магчымых змен, Даследчы цэнтр ІПМ правёў адпаведны апытанне. Яго вынікі сведчаць пра тое, што ў цэлым у беларусаў няма разумення таго, якія яшчэ магчымы рэформы, акрамя павышэння пенсійнага ўзросту.

«Павышэнне пенсійнага ўзросту – гэта адзінае змяненне, верагоднасць якога людзі лічаць вельмі высокім. Але пра іншыя магчымыя элементы пенсійнай рэформы, звязаныя з развіццём назапашвальнай сістэмы, змяненнем формулы разліку пенсій, змяненнем прынцыпаў прадастаўлення пенсій на льготных умовах людзі не маюць амаль ніякага ўяўлення. У іх вачах далейшае развіццё назапашвальнай сістэмы мае такую ж ступень верагоднасці, як тое, што пенсіі цалкам адменяць або іх памер рэзка паменшыцца», – кажа Глеб Шымановіч.

БЕЛАРУСЫ ДРЭННА ЎЯЎЛЯЮЦЬ, ЯКІЯ РЭФОРМЫ ПЕНСІЙНАЙ СІСТЭМЫ ПАТРЭБНЫ

Адзіны пункт, які адназначна падтрымліваўся, – гэта зніжэнне патрабаванняў па страхавым стажы. Гэтая праблема відавочная большасці насельніцтва і адчуваецца востра. Каля 17% рэспандэнтаў казалі, што ў будучыні амаль напэўна сутыкнуцца з праблемай выпрацоўкі страхавога стажу, яшчэ чвэрць апытаных бачаць для сябе такую рызыку.

Ідэя ўключэння ў страхавы стаж службы ў арміі, адпачынку па догляду за дзіцем таксама актыўна падтрымліваецца насельніцтвам, і такія змены былі б адназначна пазітыўна ўспрынятыя грамадствам. Таксама эксперты ІПМ пыталіся ў людзей, ці робяць яны назапашванні на будучую пенсію. Большасць адказалі, што не.

«Першая асноўная прычына – нізкі ўзровень даходу: у многіх у прынцыпе няма магчымасці нешта адкладаць. Другі момант, аб якім казалі людзі, – гэта адсутнасць даверу да сістэмы. На гэта паўплывалі і згарэлыя пасля распаду Савецкага Саюза зберажэнні, і ўсе беларускія дэвальвацыі», – каментуе Глеб Шымановіч.

Праз недавер да фінансавай сістэмы людзі гатовы рабіць зберажэнні на пенсію толькі ў тым выпадку, калі іх можна будзе аператыўна забраць, а гэта супярэчыць самой сутнасці пенсійных накапленняў. У гэтым я бачу вялікую праблему і адначасова прастору для развіцця: неабходна павышаць давер да фінансавай сістэмы, развіваць яе інструменты.

Яны ж больш за астатніх схільныя да таго, каб самастойна рабіць зберажэнні, гатовыя і хочуць узяць больш адказнасці за сябе і забяспечыць сабе камфортнае жыццё на пенсіі. Гэтая група насельніцтва досыць істотная, і даваць ёй магчымасць рэалізаваць свае імкненні – лагічны шлях эвалюцыі пенсійнай сістэмы Беларусі.

Пакуль сістэму пенсійнага забеспячэння нельга назваць справядлівай. Вось працаваў чалавек усё жыццё, з яго адлічваліся ўзносы у фонд. А калі ён заўчасна пайшоў з жыцця ці пражыў толькі пару гадоў на пенсіі, дык куды ж пайшлі гэтыя грошы? Калі б была накапляльная сістэма, то грошы засталіся б дзецям, унукам.

ПА ІНФАРМАЦЫІ САЙТА TUT.BY

Из рубрики
Top