У Новы год з новым фарматам «Ганцавіцкага часу»

Фото: Ганцавіцкі час
Паважаныя землякі, дарагія чытачы “ГЧ”!

Бягучы 2021 год прынёс камусьці шмат прыемных падзей, радасці, а каму і няшчасці, і гора.
Шчыра кажучы, не хочацца ўзгадваць пра непрыемныя падзеі і пра несправядлівасць, якая творыцца навокал.
Хочацца, каб дабро і справядлівасць уладарылі і былі побач кожную хвіліну.
А ў пераднавагоднія дні многія з вас жывуць у чаканні цудаў, перамен да лепшага і спаўнення жаданняў.
Гэтай надзеяй жыве і калектыў рэдакцыі “Ганцавіцкага часу”.
Азіраючыся на падзеі мінулага года, ацэньваеш збоку карціну цалкам.
І відавочна, што людзі сталі больш закрытыя, многія жывуць у асяроддзі страху, нейкай няўпэўненасці ў будучым.
Хочацца падтрымаць кожнага, дапамагчы і нагадаць, што, калі на долю выпалі нейкія выпрабаванні, то іх трэба прайсці, вытрымаць.
Бо за кожнай чорнай паласой прыходзіць светлая.
А надзея і вера, еднасць і падтрымка людзей даюць сілы і ўпэўненасць, што наступны год будзе лепшым.
Для нашай краіны зыходзячы год быў няпросты, хоць урад і кажа пра поспехі і рост даходаў насельніцтва, што павысіліся зарплаты, пенсіі.
Трэба парадавацца за тых, у каго так сталася.
Але не ўсіх закрануў гэты рост.
Хочацца пажадаць, каб у наступным годзе ён парадаваў усіх беларусаў, асабліва жыхароў Ганцавіцкага раёна.
Перад Новым годам пра гэта можна марыць, загадваць жаданні, прасіць Бога, але і памятаць, што кожны павінен унесці свой уклад, каб жыццё Беларусі змянялася да лепшага.
Прадчуванне такое, што простым не будзе і 2022 год як для краіны цалкам, так і для кожнага чалавека.
Супраць Беларусі ўвялі розныя санкцыі.
У прагнозы і сцверджанні тых, хто кажа аб іх станоўчым эфекце – ну дзіўна слухаць.
Хутчэй за ўсё яны непрыемна адаб’юцца на эканоміцы дзяржавы, некаторых прадпрыемствах, а пацерпяць у выніку і людзі, якія на іх працуюць.
Для параўнання можна правесці паралель і сітуацыю, якая адбылася з “ Ганцавіцкім часам”, да якога ўсе гады прымяняліся санкцыі.
А апошні год яны былі мэтанакіравана напраўлены на знішчэнне газеты.
Усе гады не было роўных умоў для працы.
І няроўнасць, і часта негалосныя “санкцыі” праяўляліся ў адмовах у інфармацыі, бюракратызме і розных дзеяннях, каб ускладніць працу карэспандэнтаў.
Гэта калі на простае пытанне чыноўнікі не могуць адказаць, бо “не бачаць па тэлефоне, хто пытае”, адказваюць “пішыце запыты”, забараняюць прысутнічаць на мерапрыемствах, незаконна адмаўляюць у акрэдытацыі і г.д.
Гэта калі не даюць развівацца і прадаваць газету ў магазінах, адмаўляюць у падпісцы на выданне, калі бюджэтнікі баяцца выпісаць “ГЧ”, бо ім “забараняюць”.
Калі бегаюць па кіёсках і месцах, дзе прадаецца “ГЧ”, і патрабуюць схаваць газету ці перамясціць туды, дзе яе не відаць.
Мы нават ведаем прозвішчы гэтых людзей – як радавых выканаўцаў, так і тых, хто аддаваў каманды.
Гэта іх выбар, іх адказнасць.
А сёлета вырашылі проста знішчыць выданне, не даючы друкавацца ўвогуле.
Пазбавілі людзей працы толькі за тое, што журналісты стараліся, каб жыццё вакол станавілася лепшым, каб не замоўчваліся праблемы, каб не стралялі ласёў у забаронены перыяд, не ездзілі п’янымі за рулём.
Барацьба з праўдзівасцю і аб’ектыўнасцю падмяняецца штучна створаным вобразам “ворага”.
Гэта, канешне, непрыемна і крыўдна.
Бо самае балючае – несправядлівасць і калі белае хочуць перафарбаваць у чорнае.
Я ўпэўнены, што за два дзесяцігоддзі жыхары Ганцаўшчыны ведаюць, як працавалі журналісты “ГЧ”, бо яны працавалі для людзей і кожны з карэспандэнтаў быў навідавоку.
У маштабах краіны знішчэнне маленькай газеты, магчыма, пройдзе незаўважна.
Але гэта ж не адзіны выпадак.
Ліквідавалі шмат іншых СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў, якія проста рабілі сваю справу і не вытанцоўвалі пад дудку ні палітычных сіл, ні ўлады.
Нават Саюз беларускіх пісьменнікаў і арганізацыі, якія падымалі нейкія экалагічныя пытанні, трапілі ў апалу.
Гэта ненармальна. Дзіву даешся, што ў мірнай краіне раптоўна тысячы, дзясяткі тысяч людзей сталі нейкімі экстрэмістамі.
Не было іх дзесяцігоддзі, а тут нешта здарылася… Што здарылася, усе добра ведаюць і разумеюць.
Пра якую еднасць народа можна казаць пры такіх абставінах?
Навошта ствараць ілюзію, калі на самай справе людзі жывуць са страхам і нянавісцю ў сэрцах?
Калі навокал падаўленыя і запалоханыя людзі, калі чалавек не можа адкрыта выказаць сваю думку, то як можна пабудаваць шчаслівую краіну?
Людзі хочуць не проста мець матэрыяльны дастатак, але і людзьмі звацца.
Паважаныя чытачы!
Два дзесяцігоддзі “Ганцавіцкі час” пісаў праўду, хоць часта за гэта даставалася.
20 гадоў кожны супрацоўнік рэдакцыі працаваў для таго, каб кожны з вас меў свабоду слова, каб кожны з вас не баяўся адстойваць свае правы, каб у нашым горадзе і ў кожнай вёсцы вырашаліся праблемы, а людзі сябе адчувалі вольнымі.
Будзе газета ці не – гэта пытанне часу.
Але і зараз кожны можа даносіць інфармацыю, бо інфармацыйную прастору нельга закрыць ніякімі забаронамі, адмовамі і нейкімі загадамі чыноўнікаў.
Мы вольныя і спабодныя людзі, таму што кожны такім нарадзіўся. І воля гэтая павінна быць у вашым сэрцы.
Але мы не развітваемся! “Ганцавіцкі час” можаце чытаць на сайце ganc-chas.by. Вельмі многія пенсіянеры у нас таксама зараз карыстаюцца інтэрнэтам, таму пішыце і чытайце “ГЧ” ў інтэрнэце.
Напярэданні Новага года хачу падзякаваць усім чытачам, падпісчыкам за падтрымку, за добрыя словы, што нам дасылаеце.
Гэта вельмі важна, бо мы адчуваем, што нездарма працавалі.
Ад сябе асабіста і ад калектыву рэдакцыі жадаю кожнаму з вас і вашым родным і блізкім моцнага здароўя, добрых падзей і радасных навін у 2022 годзе!
А яшчэ – каб споўнілася ваша самае запаветнае жаданне!
Новости
- 22:34 04.02 Почему ганцевичский «Мелиоратор» можно поздравлять с чемпионством
- 19:48 04.02 На пенсии для военных в Беларуси выделят больше денег
- 17:42 04.02 У якіх школах не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
- 11:07 04.02 Украинка пыталась ввезти через границу в Бресте более 78 тысяч долларов
- 10:39 04.02 Сосед вытащил пенсионера из задымленного дома в Ивановском районе
- 08:08 04.02 Из-за встреч выпускников усилят контроль на дорогах Брестской области
- 19:30 03.02 В Беларуси учителям разрешили обедать в школьных столовых, но это будет дороже
- 17:42 03.02 В деревне Начь Ганцевичского района за бесценок продали баню
- 15:40 03.02 Около Барановичей погибла пенсионерка, ехавшая на электросамокате
- 15:22 03.02 Играли сразу в трёх турнирах и, кажется у Тарасени будет уникальное достижение: «Мелиоратор» подвел итоги за январь
- 14:40 03.02 ТОП высокооплачиваемых вакансий в Брестской области: жилье предоставляется
- 13:53 03.02 Белорусский рубль слабеет ко всем валютам. Чего ждать дальше?
- 11:52 03.02 Пожилая женщина из Бреста отдала курьеру телефонных мошенников более 18 тысяч долларов
- 09:00 03.02 Европарламент голосовал за принятие Украины в ЕС, а в России Госдума против игрушечных «НАТОвских» танков
- 08:02 03.02 Белоруска разбила стереотипы о не женской профессии и водит фуру с мужем
- 07:15 03.02 Погода на выходные в Брестской области: к холодам готовы?
- 20:14 02.02 Смогут ли жители Беларуси рассчитать свою будущую пенсию самостоятельно?
- 18:50 02.02 Берёзовский хоккеист подрался с пинским. Уложили и судью
- 17:29 02.02 В каких райцентрах Беларуси зарабатывают хорошо, а где «считают копейки»
- 17:22 02.02 Строительную компанию в Брестской области обвиняют в неуплате налогов
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаеўскі: «Жыць будзем лепш, калі будзем разам»
14 снежня, споўнілася 19 гадоў, як у Ганцавіцкім раёне выйшаў першы нумар нашай газеты. Пэўна, яшчэ многія з вас памятаюць выданне «Спадарожнік», якое ўпершыню ўбачылі ганцаўчане ў 2001 годзе. Газета была ўсяго з чатырох старонак.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...