weather

USD 2.515

EURO 2.6299

RUR(100) 3.9596

search

Памятны знак устаноўлены пры жыцці пісьменніка

Унікальная сітуацыя адбываецца з ушанаваннем асобы вядомага на Ганцаўшчыне літаратара Віктара Гардзея, які нарадзіўся ў вёсцы Малыя Круговічы. У чэрвені на месцы бацькоўскай сядзібы паэта актывісты раёна ўзвялі камень з наступным гістарычным надпісам:

На месцы былой бацькоўскай хаты  цяпер устаноўлены памятны знак.
На месцы былой бацькоўскай хаты  цяпер устаноўлены памятны знак. / Фото: Ірына Дамарацкая

“На гэтым месцы знаходзілася хата, у якой 19 жніўня 1946 года нарадзіўся і вырас пісьменнік, паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Івана Мележа – Віктар Канстанцінавіч Гардзей”. На другой таблічцы выгравіраваны кранальныя вершаваныя радкі паэта пра родную хату.

Будынак хаты каля трох дзясяткаў год назад брат паэта Косця перавёз цераз дарогу, абнавіў і жыў у ёй з жонкай да сканчэння свайго веку. Побач стаіць хата пляменніка Анатоля. А вось месца, дзе калісьці стаяла хата, да нядаўняга часу пуставала.

Цераз дарогу насупраць у адноўленай бацькоўскай хаце жыў родны брат пісьменніка.  
Цераз дарогу насупраць у адноўленай бацькоўскай хаце жыў родны брат пісьменніка.  

Але дзякуючы руплівасці былога дэпутата парламента Аляксандра Свірыда і пры садзеянні кіраўніка Ганцавіцкага ПМС Аляксандра Шута з яго падначаленымі гэтае месца прыведзена ў парадак і тут узведзены памятны знак.

Землякі пастараліся задоўга да дня нараджэння пісьменніка зрабіць падарунак і такім чынам аддзячыць Віктару Гардзею за яго літаратурныя шэдэўры, напісаныя на вясковым матэрыяле. Дваццаць гадоў таму да юбілея паэта землякі перайменавалі ў гонар Віктара Гардзея вуліцу, на якой ён жыў, і такім чынам увекавечылі яго дзейнасць пры жыцці.

Новости

Из рубрики
Top