Юра Савеня, як Жартаўнік пасябраваў з Музай
Першыя вершы ў Юрыя Аляксеевіча нарадзіліся яшчэ ў 90-х гадах. Гэта былі рыфмоўкі для сяброў і блізкіх. Шырокаму колу людзей яны не дэкламаваліся, а некаторыя з іх і ўвогуле да гэтага часу застаюцца запісанымі толькі ў сшытках. Потым некалькі гадоў запар нічога ў галаву не ішло. Муза прыйшла, калі Юрый працаваў у Азярэччы. «Помню, калі пачаў чытаць вершы пра розныя сітуацыі на працы, то калегі сказалі, што нешта са мной не тое. Жартавалі, што я кінуў піць гарэлку і пачаў складаць пра іх вершы», – успамінае паэт.
Юрый Савеня, Ганцаўскі паэт / Фото: Юлія Палеская
Я просты рабацяга – з ломікам, з лапатай…
Ён кажа, што ніколі не сядзеў і не планаваў сваю творчасць, не думаў, што яму трэба заўтра напісаць нешта аб прыродзе, а паслязаўтра – аб маці. Вершаваныя радкі ўсплывалі ў думках самі.
Калі так адбываецца, паэт раіць іх лавіць і старацца адразу ж, як мастак, замаляваць асноўны сюжэт. Па яго словах, запісаны куплет можа аказацца ў пачатку, у сярэдзіне ці нават напрыканцы верша – не важна, галоўнае – запісаць, каб не забыцца.
«З памылкамі ці без іх, на трасянцы ці на чыстай мове – нічога, потым дапрацуецца. Верш можа нарадзіцца пасля размовы, сустрэчы, у электрычцы, на працы, пасля таго, як назіраеш нейкую незвычайную або, наадварот, зусім будзённую сітуацыю, на якую раней не звяртаў увагі. Калі мяне нешта ўразіла, закранула або здзівіла – чакай верша», – усміхаецца пры размове мясцовы паэт і кажа, што іншы раз запісвае радкі на тым, што трапляе пад руку.
Нягледзячы на тое, што Юрый жыве даўно у горадзе, у яго шмат вершаў пра вёску. Тэмы розныя – пра чужых і родных, пра людзей розных прафесій, пра каханне і пра гарадское жыццё. Вершы яго можна пачытаць на сайце stihi.ru.
Па словах субяседніка, у яго больш атрымліваецца пісаць па-руску. Ну а першы крытык звычайна той, хто першы прачытае ці пачуе напісаны верш.
«У кожнага сваё адчуванне верша. Я, напрыклад, лічу, што аўтарскіх слоў не трэба саромецца, галоўнае, каб было зразумела і ад душы. Мяне не вучылі складаць вершы, і я не прэтэндую на ўсеагульнае прызнанне, я проста пішу…», – гаворыць Юрый.
На заказ не пішу
«Да мяне часта звяртаюцца і незнаёмыя, і добра знаёмыя людзі, а таксама сябры з просьбай напісаць вершы, напрыклад, да дня народзінаў, але я ніколі гэтага не раблю. Хоць і нядобра адказаць, але я не магу. Я не мастак-партрэціст і на заказ працаваць не буду. Ды і як можна напісаць пра чалавека, якога не ведаеш. Гэта ўжо будзе не ад душы», – распавядае субяседнік.
Вершаў большала, хацелася даць ім жыццё, выпусціць на волю… Калі Юрый разам з ганцаўчанінам Міхаілам Комарам працаваў у С.-Пецярбургу, той параіў у якасці рэцэнзента Пятра Гузаеўскага.
Па словах паэта, Пётр Паўлавіч даў яму свае рэдактарскія парады і прапанаваў друкаваць вершы ў газеце «Ганцавіцкі час». Друкуюцца яны ў «ГЧ» і па гэты час – ужо амаль 13 гадоў.
З добрай доляй гумару паэт кажа, што з яго некаторыя жартуюць, што ён можа ўжо і не працаваць, бо, маўляў, яму добра плацяць за вершы. На самай жа справе гэта не так, бо ніякіх грашовых прывілегій не існуе.
Акрамя таго, што Юрый піша вершы, ён яшчэ і добра гатуе, асабліва стравы з бульбы і мяса. Кажа, што на гэта таксама трэба натхненне. І з гэтым ні адна жанчына не паспрачаецца.
У заключэнне размовы субяседнік сказаў, што ні ў якіх жыццёвых абставінах ён стараецца не сумаваць і з аптымізмам падыходзіць да кожнай сітуацыі: «Галоўнае, як кажа мой знаёмы, трэба іншы раз усміхацца, каб не заплакаць».
Карыстаючыся выпадкам, выказваю падзяку калектыву «Ганцевіцкага часу» за падтрымку народных талентаў, а таксама маладой журналістыцы Каці Рудкоўскай, якая працуе ў Мінску.
Новости
- 16:06 02.02 Как не поддаться навязчивым оконщикам и сэкономить деньги
- 15:59 02.02 Ганцевчане в «Снежном снайпере» взяли шесть индивидуальных наград и три общих «золота»
- 14:50 02.02 Бывший муж оставил «в наследство» супруге в Брестской области марихуану
- 13:20 02.02 В одной из больниц в Брестской области начали строить инфекционный корпус
- 11:35 02.02 Сколько денег взыскали в Брестской области с не отработавших по распределению
- 10:52 02.02 Снова приняли постановление о регулировании цен в Беларуси
- 10:17 02.02 Россияне захватили пустое село, а в Украине «трясут» чиновников: что ещё происходит вокруг войны
- 08:28 02.02 Суд ликвидировал службу такси в Барановичах
- 22:41 01.02 Более 20 девушек «поучаствовали» в конкурсе красоты. Остались без титула и крупной суммы денег
- 20:35 01.02 Редкие автомобили продают в конфискате в Беларуси
- 19:01 01.02 Бывший владелец машины приехал в Ивацевичи и угнал авто у нового хозяина
- 17:18 01.02 Что произошло с ценами на сахар, масло, муку и крупы с макаронами
- 17:15 01.02 В Пинске жильё продаётся, но со скрипом
- 16:33 01.02 «Выпил, потому что стало скучно»: пьяный водитель вилял по трассе М-10
- 14:29 01.02 По своим долгам перед банками жители Беларуси идут на рекорд
- 13:00 01.02 Мужчина упал под троллейбус в Бресте, а в Малоритском районе машина врезалась в дерево
- 11:26 01.02 В Беларуси запретили продавать детские игрушки. Что с ними не так?
- 09:23 01.02 Оштрафовали общественную организацию в Пинске, где учили боевым единоборствам
- 19:49 31.01 Как зарабатывает в Бельгии, рассказал парень из Брестской области
- 19:01 31.01 В трех районных больницах Брестской области установят новые компьютерные томографы
Из рубрики
Ганцевчане в «Снежном снайпере» взяли шесть индивидуальных наград и три общих «золота»
В Барановичском районе подвели итоги областного этапа республиканских соревнований по биатлону среди детей и подростков «Снежный снайпер – 2023». Ганцевчане взяли высокие награды как в индивидуальных гонках, так и в смешанных эстафетах.
На видеонаблюдение в школах деньги есть, а на другие нужны собирают с родителей
Для наблюдения за детьми в школах района установлены десятки видеокамер. В Ганцевичском районе в СШ №3 г. Ганцевичи установили аж 23 видео-камеры и платят немалые деньги. Зато на другие нужны для школы собирают с родителей.
В Беларуси обновили правила поступления в вузы. Что самое важное?
По новым правилам теперь, к примеру, каждый абитуриент при поступлении в университет должен принести характеристику из школы. Кроме того, для контроля знаний где-то будет нужен только новый “централизованный экзамен”.