Як у Ганцавічах народ на Першамай гуляў (фота/відэа)
Некалькі соцен чалавек прыйшлі ў гэты дзень в гарадскі сквер, каб адзначыць раённае свята працы. Праграма была насычанай: гэта і ўшаноўванне перадавікоў вытворчасці і працоўных калектываў, занесеных на Доску Гонару, і канцэрт, і атракцыёны для дзяцей і дарослых, і шмат чаго іншага.

Першамай у Ганцавічах / Фото: Сяргей Багроў
Для многіх Першамай – гэта, у першую чаргу, сямейнае свята, а ў нашай краіне яшчэ і афіцыйны выхадны. Таму гэты прыемны бонус сярод працоўнага тыдня чакалі ўсе, і на свята многія дружна цэлымі сем’ямі крочылі да месца правядзення мерапрыемства.
Пакуль на сцэне ўшаноўвалі асобных працаўнікоў і працоўныя калектывы, прафсаюзных лідараў, удзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Тыдзень леса» і пераможцаў раённага конкурса «Малой радзімы галасы», у скверы працавалі інтарактыўныя пляцоўкі.
Людзі з задавальненнем гулялі ў розныя гульні і беспроігрышныя латарэі, спрабавалі сябе ў якасці меткага стралка, набывалі сувеніры мясцовых майстроў, ці проста смакавалі поп-корн, салодкую вату і марожанае.
Асаблівае раздолле на свяце было для дзяцей: батуты, горкі, электрамабілі і іншыя атракцыёны, а таксама шмат цацак і шароў!
Аматары музыкі пазаймалі ўсе скамейкі вакол сцэны і слухалі канцэрт, які зладзілі супрацоўнікі Дома культуры і пераможцы раённага конкурса «Малой радзімы галасы».
Завершылася свята рэтра-дыскатэкай «Ты ж еще молодой» на пляцоўцы ля фантана, дзе аж да цямна ліха адплясвалі моладзь і дарослыя.
Хто з’явіўся на абноўленай Дошцы Гонару:
Сярод узнагароджаных шэсць лепшых калектываў раёна:
- таварыства з абмежаванай адказнасцю «ГанцавічыДрэўСтрой» (дырэктар Аляксандр Шульга),
- узорны ансамбль народных духавых інструментаў «Дударыкі» (кіраўнік Любоў Занька),
- малочна-таварная ферма №2 в. Макава адкрытага акцыянернага таварыства «Люсіна Агра» (брэгадзір Софія Навумік),
- Ганцавіцкі завод буйнапанэльнага домабудавання камунальнана ўнітарнага прадпрыемства «Брэстржылбуд» (дырэктар Шаген Маўсісян),
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат» (дырэктар Наталля Курылік),
- таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛагістыкТрансфер» Дырэктар Ірына Гардзей).
Сярод працаўнікоў адзначылі наступных людзей:
- Іна Палазок, фельчар (выяздной брыгады, якая выязжае самастойна) аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя «Ганцавіцкая ЦРБ;
- Вячаслаў Шкут, старшыня Люсінскага сельвыканкама;
- Валянціна Буйкевіч, начальнік аддзялення паштовай сувязі в. Раздзялавічы;
- Анатоль Рулінскі, ляснічы Чудзінскага ДЛГУ «Ганцавіцкі лясгас);
- Аляксандр Дударга, матарыст бетонных установак пятага разраду БУП «Пінсксаўгасбуд – ПМК-14»;
- Аляксандр Мікола-Мікольскі, майстар філіяла камунальнага унітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рабоце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд Ганцавіцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 100;
- Аляксей Клявец, трэнер-выкладчык па спорце вучэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Ганцавіцкага райвыканкама»;
- Наталля Шаматульская, маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела па адукацыі Ганцавіцкага раёвыканкама;
- Сяргей Канановіч, трактарыст-машыніст ААТ «Хатынічы»;
- Наталля Лашко, сацыяльны работнік дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
- Сяргей Чыркун, машыніст насосных установак вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ганцавіцкая РЖКГ»;
- Алена Васілевіч, таваразнаўца магазіна «Еўраопт» г. Ганцавічы, філіяла з абмежаванай адказнасцю «Еўрагандаль» у г. Брэсце.
