weather

USD 2.5224

EURO 2.9721

RUR(100) 3.4162

search

На Дажынкі ў Круговічы завітаюць артысты з вёскі будучага

Згодна праграме, на свяце выступіць народны ансамбль музыкі і песні "Астрамечаўскія Лявоны" з паказальнага пасёлка "Астрамечава", які па заданню прэзідэнта стане вёскай будучага. У саставе творчага калектыву гасцей свята парадуе песнямі Тамара Башчук (дзявочае прозвішча – Жданюк) – яна нарадзілася і вырасла ў Вялікіх Круговічах, але абаснавалася з сям'ёй ў Астрамечава. 

Фото: Із архіва ансамбля

Артыстка з нецярпеннем чакае творчых гастроляў і сустрэчы з аднакласнікамі і роднымі. Бо за гады выступлення ў ансамблі Тамара Канстанцінаўна разам з калектывам шмат разоў пабывала ў Польшчы, выступала ў Славеніі, гасцявала на Украіне, шмат ездзіла па гарадах і сёлах Брэстчыны. А вось у Круговічах калектыў «Астрамечаўскія Лявоны» пабывае ўпершыню.

 

Кругаўцы ўжо ў прадчуванні свята і цікавых сустрэч, бо пад час раённага свята «Дажынкі» запланавана шмат мерапрыемстваў. 

Районные «Дожинки — 2019» в д. Большие Круговичи. Программа мероприятия

Праграма свята «Дажынкі-2019»

Да 12.00 — заезд удзельнікаў свята;
12.00-19.00 — праца гандлёвых пляцовак;
12.00-18.00 — горад майстроў;
12.00-19.00 — праца падворкаў «Вітаюць гаспадаркі»;
12.00-12.20 — адкрыццё памятнага знака каля Круговіцкай СШ ў гонар 150-годдзя адкрыцця навучальнай установы ў вёсцы Вялікія Круговічы;
12.20-12.30 — пабудова святочнай калоны (ДУА «Круговіцкая я\с-СШ» па вул. Леніна);
12.30-13.00 — святочнае шэсце (ад ДУА «Круговіцкая я\с-СШ» да центральнай пляцоўкі свята). Ускладанне кветак да помніка загінулым землякам.
13.00-14.00 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю 2019 г.
14.15-14.30 — літаратурная Імпрэза «Сведка мінулых стагоддзяў» (прэзентацыя батанічнага помніка прыроды «Дуб-Волат»);
14.40-16.00 — святочны канцэрт «Са святам, землякі!»;

16.00-17.00 — канцэрт народнага ансамбля «Астрамечаўскім Лявоны» Брэсцкі раён);
17.00-18.00 — працяг святочнага канцэрту «Са святам, землякі!»;

18.00-19.00 «Адпачываем у стылі 90-ых» (танцавальная праграма).

 

Из рубрики
Top