search

Хатыніцкі настаўнік стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу

Настаўнік Хатыніцкай сярэдняй школы Дзмітрый Бондар стаў пераможцам абласнога этапа  рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года – 2014” у намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”.

Менавіта ў гэтай школе працуе Дзмітрый Бондар
Менавіта ў гэтай школе працуе Дзмітрый Бондар / Фото: Виталий Герасименя

“Даваць ацэнку самому сабе складана, тым больш, што я не бачыў выступленняў іншых удзельнікаў, – сціпла адказаў Дзмітрый Станіслававіч на пытанне журналіста “ГЧ” аб тым, што ён такога цікавага паказаў, што змог вылучыцца з астатніх удзельнікаў абласнога конкурсу. – Хіба інтуітыўна я адчуваю, што асабліва паспяхова прайшоў майстар-клас і самапрэзентацыя. Упэўнена адчуваў сябе і ў час першага конкурсу – псіхолага-педагагічнага тэсціравання, і ў час правядзення ўрока”.

Па словах Дзмітрыя Станіслававіча, пасля абласнога конкурсу былі толькі аб’яўлены вынікі. Падчас іх агучвання настаўнік і даведаўся, што стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу. У сакавіку – красавіку пройдзе агульны сход усіх намінантаў – удзельнікаў абласнога этапа. “Пэўна, тады мы і даведаемся дакладна, хто як выступіў”, – сказаў Дзмітрый Бондар.

Новости

Top