weather

USD 2.5002

EURO 2.934

RUR(100) 3.4289

search

Узорны лялечны тэатр “Усмешка” з Ганцавічаў – сярод лепшых у вобласці

Ганцавіцкія акцёры атрымалі высокую адзнаку ў намінацыі “Лепшы спектакль сярод лялечных тэатраў”.

Узорны лялечны тэатр “Усмешка” з Ганцавічаў – сярод лепшых у вобласці
Узорны лялечны тэатр “Усмешка” з Ганцавічаў – сярод лепшых у вобласці

На абласным фестывалі аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральнае палессе-2020” дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны ўзорны лялечны тэатр “Усмешка” (Ганцавіцкая дзіцячая бібліятэка, рэжысёр Алена Макатрэвіч).

На суд журы нашы тэатралы прадставілі тэатралізаванае лялечнае выступленне з элементамі ценявога тэатра да 75-годдзя вызвалення Беларусі “Я перад вамі, з памяццю сваёй” па твору Анатоля Вярцінскага “Скажы сваё імя, салдат…”.

У пастаноўцы прымалі ўдзел навучэнцы гімназіі (на галоўным фота злева направа): Аляксандра Цімашкевіч, Аліна Кысюк, Яна Шапялевіч, Каця Бязмен, Маша Васілевіч, Яна Арэхва, Аляксей Анішчанка, Ульяна Марцінкевіч. З юнымі тэатраламі выступалі іх дарослыя настаўнікі – супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі: Валянціна Марыняк, Юлія Гайцюкевіч, Наталля Навумік, начале з рэжысерам тэатра – Аленай Макатрэвіч.

Узорны лялечны тэатр “Усмешка” з Ганцавічаў – сярод лепшых у вобласці
Рэжысёр узорнага лялечнага тэатра Усмешка Алена Макатрэвіч з дыпломам

Лялечны тэатр “Усмешка” ужо не першы раз прымае ўдзел у гэтым фестывалі і неаднаразова быў адзначаны дыпломамі – ў 2008, 2011 і 2011 гадах.

У новым фармаце

Сёлета з-за пандэміі абласны фестываль тэатральнага мастацтва прайшоў у online рэжыме. На працягу двух тыдняў, з 30 лістапада па 11 снежня, на Youtube-канале былі паказаны 28 пастановак, 6 з якіх былі прадстаўлены тэатральнымі калектывамі Палесся.

У панядзелак, 14 снежня, на сайце арганізатараў фестывалю падвялі вынікі. Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў адбылося 29 снежня.

Як сказала рэжысёр узорнага лялечнага тэатра «Усмешка» Алена Макатрэвіч, перад журы стаяла важная задача: праглядзеўшы відэа, якое прадставілі ўдзельнікі конкурсу, трэба было зразумець ідэю кожнай рэжысёрскай задумы і рашэнні, ацаніць кожны вобраз і характар.

«Журы трэба было разгледзець сапраўднае «жыццё чалавечага духу» і індывідуальную прыроду выканальніцкага мастацтва», — дадала Алена Канстанцінаўна.

Найбольш удалыя, на думку журы, пастаноўкі атрымалі самыя высокія адзнакі і сталі переможцамі фестывалю.

Пачыналася ўсё з лялькі Капрызкі…

Тэатр лялек у Ганцавіцкай дзіцячай бібліятэцы адлічыў ужо трэці дзесятак. Рэжысёр лялечнага тэатра, Алена Макатрэвіч, па адукацыі бібліятэкар,таму прамудрасці прафесіі тэатрала спасцігала на практыцы. Па яе словах, калі лялечны тэатр толькі пачынаў сваё існаванне, у яе была неверагодная колькасць ідэй і планаў, а яшчэ бязмерная любоў да дзяцей, кнігі і лялькі.

«Гэта той патэнцыял, які змусіў дасцігнуць пастаўленай мэты і стаць сапраўднымі профі ў дадзеным відзе мастацтва», — сказала яна.

Кіраўнік лялечнага тэатра разам з калегамі і гурткоўцамі-школьнікамі стваралі лялькі сваімі рукамі: рабілі з пап’е-машэ, шылі, клеілі, перараблялі з мяккіх цацак. Знаходліва і з фантазіяй падыходзілі да кожнай: сёння якая-небудзь лялька – хлопчык, а назаўтра хлопчыку прыклеіцца барада, і атрымаецца ўжо дзед ці лесавік.

А першай лялькай была Капрызка з узлахмачанымі валасамі. Яна аднойчы завітала ў госці да юных сяброў бібліятэкі і назаўсёды заваявала сэрцы і ўсмешкі многіх пакаленняў рабят. Дарэчы, і назва тэатра «Усмешка» утварылася ад дзіцячых усмешак.

«Дзеці усміхаюцца і артыстам радасна ад таго, што пастаноўкі вызываюць добрыя пачуцці на таварах маленькіх і дарослых гледачоў», — патлумачыла рэжысёр лялечнага тэатра.

Калі азірнуцца назад ў мінулае, то тады ў лялечнікаў нават шырмы не было. Некаторы час для выступленняў служыў двярны праём і перароблены, прыстасаваны пад хатку стэлаж, дзе абавязкова ў тэму прадстаўлення размяшчаліся кнігі.

Узорны лялечны тэатр “Усмешка” з Ганцавічаў – сярод лепшых у вобласці
smart

Цяпер жа казачныя героі вітаюць гледачоў з-за шырмы на фоне розных дэкарацый. Ідэі удзельнікі тэатра ўвасабляюць ў жыццё з удзелам творчых і неардынарных калег-бібліятэкараў і мастака-афарміцеля.

Таксама сёння выступленні, дзякуючы мабільнай шырме, адбываюцца на розных плацоўках і па-за сценамі бібліятэкі: у дзіцячых садках, школах горада і раёна, дапаможнай школе-інтэрнаце, у гарадскім парку, на сялянскіх падворках і шмат дзе яшчэ.

Лялечны тэатр і вострыя сацыяльныя праблемы

Па словах рэжысёра Алены Макатрэвіч, сёння калектыў лялечнага тэатра мае высокі мастацкі ўзровень творчай і выканаўчай дзейнасці. Усяму гэтаму садзейнічаюць заняткі, якія праводзяцца для гурткоўцаў: гутаркі, відэаўрокі, гульні-імпрэзы, гульні-практыкаванні. Падчас заняткаў юныя тэатралы авалодваюць навыкамі працы з лялькамі, правіламі сцэнічнай культуры, уменнем самастойна вырабляць лялькі і бутафорыю.

Узроставы склад гурткоўцаў 8-12 гадоў. Сёння іх  – 14 чалавек. Кіраўнік да кожнага з гурткоўца знаходзіць свой падыход: кагосьці трэба пахваліць, а кагосьці, часам, і паўшчуваць.

«Назапашаны вопыт дапамагае знаходзіць свае выхаваўчыя метады», — кажа яна.

Алена Макатрэвіч лічыць, што лялечны тэатр выконвае функцыю эстэтычнага выхавання дзяцей, папулярызуе тэатральнае мастацтва і кнігу. Пастаноўкі лялечнага тэатра з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнага бібліятэчнага мерапрыемства, з дапамогай іх раскрываюцца сур’ёзныыя сацыяльныя праблемы і тэмы.

Да прыкладу, сярод пастановак лялечнага тэатра ёсць на тэму экалагічнага выхавання, здаровага ладу жыцця, краязнаўства, прававога выхавання. Нават такія, што распавядаюць маленькім гледачам пра важныя жыццёвыя рэчы, як права на жыллё, права на асабістую недатыкальнасць, жыццё і свабоду.

На рахунку лялечнага тэатра – дзесяткі пастановак, якія радуюць не толькі маленькіх гледачоў і прывучаюць іх праз тэатральнае мастацтва палюбіць кнігі і чытанне. Інтрыгуе, здзіўляе і прыйшоўся даспадобы тэатр і дарослай публіцы – калегам, гасцям творчых вечарын не толькі з Беларусі, але і з Малдовы, Расіі, Арменіі, Казахстана. Сваімі ўражаннямі госці дзеляцца на старонках альбома «Аўтограф на памяць».

Узорны лялечны тэатр “Усмешка” з Ганцавічаў – сярод лепшых у вобласці
smart

На гэты час у лялечнага тэатра шмат узнагарод раёнага і абласнога ўзроўняў, дзе адзначаны актыўны ўдзел і папулярызацыя тэатральнага мастацтва калектыву, лепшы лялечны спектакль і лепшае сцэнічнае увасабленне твораў.

Вынік няспыннай працы – ганаровае званнне «Узорны», якое лялечны тэатр «Усмешка атрымаў у 1999 годзе і ўжо болей двух дзесяткаў гадоў яго паспяхова падцверджае. Вось і сёлета, зусім нядаўна, у кастрычніку гэтага года, адбылося чарговае падцверджанне гэтага наймення.

Из рубрики
Top