Салодкія Каляды ў дзіцячых калектывах клубных устаноў Ганцаўшчыны
У сераду, 13 студзеня, Ганцавіцкая раённая клубная сістэма сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ўзнагародзілі дзіцячыя калектывы клубных устаноў раёна граматамі і салодкімі падарункамі.
16.01.2021, 10:49
121
Салодкія Каляды ў культуры Ганцавіцкага раёна
Падарункі атрымалі:
- узорнае аматарскае аб’яднанне «Дайджэст-клуб» (кіраўнік А. Скарагод) і узорную студыю дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «З рога ўсяго многа» (кіраўнік А. Мірзаліева) Агарэвіцкага СДК, за актыўны ўдзел і арганізацыю дзіцячага адпачынку «Вясёлыя канікулы»;

- дзіцячы фальклорны калектыў «Крынічка» (кіраўнік Т. Буйкевіч) Хатыніцкага СДК, за прапаганду і папулярызацыю традыцыйнай культуры вёскі, удзел у рэгіянальных конкурсах фальклорнага мастацтва.


comments powered by HyperComments