У Ганцавіцкім Доме культуры мастацкія калектывы выступілі перад абласным журы
Тры калектывы пацвярджалі званне “народны”, а адзін калектыў – “ўзорны”.

Кіраўнік духавога аркестра Анатолій Валошчык падчас выступу / Фото: Аляксандр Пазняк
Праграма калектываў мастацкай самадзейнасці прайшла сёння, 27 лютага, і была падрыхтавана да ўдзелу ў ІІ туры абласнога свята-конкурсу духавой музыкі “Фанфара-2021”, ІІ туры абласнога песеннага форума “З любоўю да песні”, ІІ туры абласнога форума і конкурса бардаўскай і аўтарскай песні “Наедине со всеми” і пацвярджэнне наймення “народны”, “узорны”.
Перад пачаткам святочнай праграмы Анатолій Валошчык, кіраўнік духавога аркестра распавёў пра тое, што будзе адбывацца ў залі.
“Адбывацца будзе рознае. Некаторыя калектывы будуць рыхтавацца да конкурсу. Духавы аркестр сёння будзе прадстаўляць праграму, якую рыхтуюць да конкурсу “Фанфара-2021”, які пройдзе ў кастрычніку ў Пінску. Аркестр сёння пакажа сваю праграму”, – зазначыў Анатолій Валошчык.

Праграма пачалася з выступлення ансамбля народнай песні “Запавет”. Потым яе падхапіла народнае аматарскае аб’яднанне “Талака”. За ім духавы аркестр, барды і іншыя. Пасля перапынку выступілі дзіцячыя і юнацкія калектывы Ганцавічаў з танцавальнай і вакальнай праграмамі.

Вольга Быковіч, дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы зазначыла, што 27 лютага асаблівы дзень для Ганцавіцкіх калектываў.
“Сустракаем камісію з абласнога грамадска-культурнага цэнтра ў складзе спецыялістаў па традыцыйнай культуры, па харэаграфіі, па манеры народнага выканання, інструментальнага жанру”, – зазначыла Вольга Уладзіміраўна.

Хоць і не было рэкламы мерапрыемства, але яно сабрала гледачоў з ліку сяброў, родзічаў, знаёмых выступаючых на сцэне, а таксама вучняў некаторых школ.
