Конкурс «ГЧ»: далучаемся да беларускага чацвярга
Лічаныя дні застаюцца да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Давайце разам ўзгадаем родную мову і далучымся да традыцыі размаўляць з дзецьмі па-беларуску.

Фото: //ddu4.gancevichi.edu.by
Нягледзечы на тое, што беларускай мовай мала хто карыстаецца ў паўсядзённым жыцці, большасць ганцаўчан лічаць роднай – менавіта беларускую.
Згодна перапісу насельніцтва 2019 года, Ганцавічы — першыя ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую. Ганцавіцкі раён – адзіны ў краіне, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці гэта нават 95.8%.
На думку экспертаў, гэты паказчык не адлюстроўвае рэальнае валоданне мовай, але паказвае станаўленне да беларускай мовы і ўстойлівую тэндэнцыю, што родную мову ганцаўчане шануюць. Да прыкладу, у гарадскім дзіцячым садку №4 горада Ганцавічы ёсць адукацыйная традыцыя, якая дазваляе дзецям адчуць смак роднай гаворкі.
Кожны чацвер працаўнікі садка вітаюць дзяцей і на працягу дня размаўляюляюць з дзецьмі па-беларуску. У чацвер педагогі праводзяць беларускія гульні, чытаюць беларускія казкі, вучаць дзяцей беларускім танцам. Па словах загадчыцы садка Людмілы Гарагляд, не толькі заняткі, але і ўсе арганізацыйныя моманты ў чацвер вырашаюць на беларускай мове.
«Дзеці ў захапленні, таму лёгка пераймаюць ад дарослых беларускую мову і падтрымліваюць размову па-беларуску», – патлумачыла Людміла Іванаўна.
Па яе словах, чацвер праходзіць па-беларуску ва ўсіх групах, таму выхаванцы ўсіх узростаў ведаюць базавыя беларускія словы і лёгка імі карыстаюцца ў побыце. Бацькі таксама адабраюць моўную ініцыятыву і падтрымліваюць дыялог з дзецьмі па-беларуску.
Па словах Людмілы Гарагляд, беларускія чацвяргі пачаліся з 2012 года, па ініцыятыве намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргея Сарокава, які прывёз ідэю з абласнога семінара. На той момант гэтую ідэю браліся рэалізаваць ва ўсіх дашкольных установах раёна. І вось, на працягу дзесяці гадоў дзеці Ганцаўшчыны могуць авалодаць беларускай мовай, нават калі бацькі размаўляюць па-руску.
Супрацоўнікі садка запрашаюць бацькоў размаўляць з дзецьмі на роднай мове.

УМОВЫ КОНКУРСУ
Падтрымаем каштоўную ініцыятыву і будзем праводзіць па-беларуску не толькі чацвер, але і ўсе дні тыдня. Дасылайце ў «Ганцавіцкі час» свае артыкулы на беларускай мове (апавяданні, вершы ці меркаванні) на тэму роднай мовы і мы размесцім іх на сайце. У матэрыяле можна паразважаць не толькі аб праблемах мовы, але і расказаць: аб беларускіх традыцыях і абрадах, пра цікавых людзей, родныя мясціны, гісторыю роднага краю, рамёствы, радавод і нават аб цікавых гістарычных знаходках.
Свае працы дасылайце журналісту на электронны адрас: iriskadom@mail.ru, ці на вайбер 8-029-643-88-27, або прыносьце ці высылайце на адрас: Ганцавічы, вул. Дзяржынскага, 26А. У пісьме аўтар павінен указаць сваё поўнае імя і тэлефон.
Працы прымаюцца на конкурс да 21 лютага 2022 года. Аўтар цікавейшага матэрыялу, якога вызначыць рэдакцыя, атрымае фірменны кубак «Ганцавіцкага часу» і салодкі пачастунак. Вынікі будуць абвешчаны 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы.
Новости
- 16:39 28.06 Лучшие магазины по продаже пластиковых ящиков в Минске
- 16:37 28.06 Рейтинг магазинов по продаже растущей мебели для детей в Беларуси
- 13:05 28.06 Чем опасны клещи и как защитить себя от их укуса
- 12:47 28.06 Спасатели разработали интерактивную карту разрешенных для купания мест
- 12:26 28.06 Новая «сотка», базовые счета в банках и отмена надбавок медикам: что поменяется в Беларуси с 1 июля
- 11:56 28.06 Суд в Барановичах вынес приговор за «акт терроризма» — 12 лет лишения свободы
- 10:35 28.06 Грузовик насмерть сбил пенсионерку в Ганцевичском районе
- 09:50 28.06 20 советов, которые помогут похорошеть за 10 дней
- 20:15 27.06 Как в Ганцевичах решить проблему с уличным освещением
- 18:31 27.06 Как заряжать литий-ионный аккумулятор?
- 16:18 27.06 На что необходимо обратить внимание при выборе видеокарты?
- 15:35 27.06 Диваны: тренды, на что обратить внимание при покупке
- 15:33 27.06 Как выбрать диван для гостиной
- 14:15 27.06 В день молодежи в Ганцевичах на городскую площадь выкатили пушки
- 11:07 27.06 Жару заказывали? В Брестской области в ближайшие дни может быть до +36 градусов
- 09:39 27.06 Какие продукты можно есть и после того, как истек срок годности: список
- 11:01 26.06 Ярко, громко, молодёжно: Минские барабанщики дали жару на площади в Ганцевичах
- 12:20 25.06 Что будет на День молодежи в Ганцевичах и как отмечали праздник раньше: видео
- 10:06 25.06 Куда сдать старый компьютер
- 10:03 25.06 Как правильно выбрать диван с учетом конструкции
Материалы по теме
Из рубрики
Образовательная робототехника в современной системе обучения детей
Познавательная активность детей значительно снизилась за последние годы. Но общество по-прежнему предъявляет высокие требования к уровню образования, к умению самостоятельно мыслить и развиваться, анализировать проблемы с точки зрения разных наук.