weather

USD 2.528

EURO 2.6616

RUR(100) 4.7328

search

Што дапамагло Ганцавіцкай бібліятэцы стаць першай у вобласці

Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава сярод гарадскіх бібліятэк заняла першае месца ў намінацыі «За падтрымку i развіццё чытання».

Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава сярод гарадскіх бібліятэк заняла першае месца ў абласным конкурсе.
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава сярод гарадскіх бібліятэк заняла першае месца ў абласным конкурсе. / Фото: З архіва "ГЧ".

Навіна аб перамозе прыйшла з Брэсцкай абласной бібліятэкі ў апошнія дні сакавіка. Бібліятэку ўзнагародзілі Дыпломам першай ступені за шматгранную і актыўную дзейнасць па прыцягненню да чытання i распрацоўку праекта па папулярызацыі творчасці лтаратараў-землякоў «Літаратурны краязнаўчы чэлендж».

Менавіта гэты праект і паспрыяў перамозе ў абласным туры рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

«Мы ўдзячны ўсім, хто дачыніўся да дадзенага праекта і асабліва чытачам, чыя актыўнасць па чытанню твораў нашых літаратараў і змяшчэнню водгукаў у сацыяльных сетках дапамагла нам дасягнуць станоўчых вынікаў», – пракаментавалі ў ВК бібліятэкары сваю ўзнагароду.

Праект «Літаратурны краязнаўчы чэлендж», які быў распачаты ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ў мінулым годзе, працягваецца і сёлета. Актыўным чытачам супрацоўнікі бібліятэкі абяцаюць падарункі. Знаёмцеся з умовамі і ўдзельнічайце ў чэленджы.

Што дапамагло Ганцавіцкай бібліятэцы стаць першай у вобласці

Новости

Материалы по теме
Top