weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Раскажы пра палітвязня!

Рух “За Свабоду” распачаў 24 чэрвеня распаўсюд улётак у падтрымку свайго паплечніка Мікіты Ліхавіда, асуджанага за Плошчу на 3,5 года калоніі.

Але ўладам і гэтага мала: там на Мікіту аказвацца дадатковы ціск. За паўтара месяца яго ўжо чатыры разы зачынялі ў штрафны ізалятар – за тое, што называецца незаконна асуджаным і адпаведна адмаўляецца выконваць некаторыя турэмныя правілы. Дасведчаныя ж людзі кажуць, што па шкодзе для здароўя доўгае знаходжанне ў карцары раўназначнае галадоўцы.

Маці палітвязня Алена Ліхавід распавядае, што ад яе сына цягам апошніх месяцаў за кратамі засталася каля паловы – нагэтулькі ён схуднеў. Але не здаецца!

А цяпер, пасля чацвёртага змяшчэння ў карцар, ад маці Мікіты хаваюць інфармацыю пра тое, што з ім.

Рух “За Свабоду” ладзіць кампанію салідарнасці з Мікітам Ліхавідам, мэта якой – дамагчыся не проста людскага стаўлення да яго ў калоніі, а поўнага вызвалення. Пра захады ў межах гэтай кампаніі можна пачытаць тут.

А з 24 чэрвеня цягам некалькіх дзён па ўсё краіне, амаль у трох дзясятках раёнаў, актывістамі Руху будуць распаўсюджаныя (па магчымасці, непасрэдна ў рукі грамадзянам) дзясяткі тысяч улётак з інфармацыяй пра тое, як ламаюць проста беларускага хлопца, які ўсяго толькі хацеў, каб нашыя з вамі галасы на выбарах сапраўды лічылі!

Спампаваць варыянты ўлётак, каб далучыцца да акцыі ў падтрымку Мікіты Ліхавіда, можна тут.

Гэтаксама падтрымаць палітвязня можна дасыланнем лістоў на адрас:

211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Выпраўленчая Калонія № 10
Мікіту Ліхавіду

Можна напісаць і тамтэйшай адміністрацыі – нагадаць, што за ўсё давядзецца сплочваць:

211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Начальніку Выпраўленчай Калоніі № 10
Сівоху Аляксандру Мікалаевічу

Ці затэлефанаваць туды:

прыёмная начальніка: тел./факс (8-02145) 557127
кадравы апарат: тел. (8-02145) 77143, 77130

Новости

Из рубрики
Top