search

У Гомелі дакументы на мясцовыя выбары прынялі ў папугая Яшы

На адным з выбарчых участкаў Гомеля прынялі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы папугая Яшы. Пра гэта распавёў гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Па яго словах, ідэя вылучыць папугая ад пачатку была жартам. Ніхто з гомельскіх актывістаў нават не думаў, што дакументы Яшы прымуць.

У Гомелі дакументы на мясцовыя выбары прынялі ў папугая Яшы
У Гомелі дакументы на мясцовыя выбары прынялі ў папугая Яшы

У фоташопе актывісты паставілі фотаздымак папугая на старонку пашпарта рэальнага чалавека. Ксеракопію старонкі яны падалі разам з іншымі дакументамі.

У Гомелі дакументы на мясцовыя выбары прынялі ў папугая Яшы

Да іхнага здзіўлення прадстаўніца выбаркаму некалькі разоў паглядзела на фотаздымак папугая на старонцы і… прыняла дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы «Якава Іосіфавіча Жукоўскага».

Праўда, гамельчукі вырашылі не даводзіць сітуацыю да абсурду і папрасілі скасаваць рэгістрацыю папугая.

Новости

Из рубрики
Top