weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Алесь Міхалевіч. ЛІСТ З-ЗА МЯЖЫ. Не хачу быць героем

Я не прэтэндаваў на тое, каб быць героем. Я не зьбіраўся піярыцца на сядзеньні ў турме, ды і ўвогуле сядзець не зьбіраўся. Хацеў пасьля выбараў працаваць над прыцягненьнем інвестыцый.

Аляксей Міхалевіч. экс-кандыдат у Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Аляксей Міхалевіч. экс-кандыдат у Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У КДБ мне адразу запрапанавалі публічна асудзіць іншых. Чакалі паказаньняў супраць Статкевіча, Някляева ды Саннікава. Я адмовіўся.

Я хацеў застацца чалавекам і нікому не шкодзіць, займацца сям’ёй і зарабляць грошы, захаваўшы сумленне.

Супраць мяне пачаліся апісаныя мной раней катаваньні. Большасьць кандыдатаў, якія, ў адрозьненьні ад мяне, заклікалі на Плошчу па тэлебачаньні, ужо былі дома. Каб выйсьці з турмы, я напісаў ліст Лукашэнку, дзе наступіў на ўласныя амбіцыі. Сказаў, што вылучаўся, каб паказаць яму праблемы краіны з гледзішча простага чалавека.

Я нікога не асуджаў, і Лукашэнку гэтага хапіла, а вось Камітэту дзяржаўнай бясьпекі падалося мала. Мяне пачалі дэманстратыўна падазраваць у шпіянажы. Мне на практыцы паказалі, што «хлопцы ў масках» не спыняцца ні перад чым. Я пабачыў, што ламаюць не толькі мяне. Ламаюць краіну.

Каб выйсьці з турмы і распавесьці пра катаваньні, я пагадзіўся прайсьці праверку на паліграфе (дэтэктары ілжы) па прапанаваных мне пытаньнях: ці маю я замежнае грамадзянства і ці не з’яўляюся агентам спецслужбаў. Я пайшоў і на гэта. Пасьля праверкі на паліграфе, якая запісвалася на відэа, пытанні па шпіянажы да мяне зьняліся.

Але і гэтага было мала, каб мяне выпусціць.

Шмат разоў мне задавалі пытаньне: ці вярнуся ў палітыку. Казаў, што пасьля сыхода Лукашэнкі, магчыма, што так. Як пасьля аказалася, кіраўніцтва Камітэта гэтага баіцца. Думаю, яны ўжо самі плануюць, што будзе пасьля сыходу Лукашэнкі, дзеляць шкуру незабітага мядзведзя. Вось толькі канкурэнты, асабліва якія маюць веды і імя, ім не патрэбныя. Кіраўніцтва камітэтэта хацела знішчыць мяне палітычна, а, пажадана, яшчэ і маральна. Так узьнікла прапанова падпісаць паперу аб супрацоўніцтве. Гэта павінна было быць гарантыяй маёй падкантрольнасьці ў будучыні. Другой часовай гарантыяй была падпіска пра нявыезд. Таму, ня маючы ніякіх доказаў маёй вінаватасьці, я застаюся абвінавачваемым. А за час следзтва планавалася дачакацца маіх даносаў, і добра падсадзіць мяне на кручок.

Толькі гэта ніяк не супадала з маімі планамі застацца чалавекам.

А героем я не хачу быць сам.
Гэты артыкул Алесь Міхалевіч даслаў у рэдакцыю інтэрнэт-газеты Naviny.by паводле папярэдняй, месячнай даўніны, дамоўленасці, што ён будзе час ад часу пісаць у нашу рубрыку «Мнение». Ліст ад яго мы атрымалі 14 сакавіка у 00:46 паводле менскага часу, гэта значыць, Міхалевіч накіраваў яго ўжо з-за мяжы. У ноч на 14 сакавіка ён з’ехаў з Беларусі, парушыўшы падпіску аб нявыездзе. Ён застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 студзеня 2010 года.
КДБ абвергла абвінавачванні Міхалевіча ў катаваннях і заявіла, што інфармацыя аб іх з’яўляецца паклёпам.  

Читать полностью: http://www.naviny.by/rubrics/opinion/2011/03/15/ic_articles_410_172832/

Новости

Из рубрики
Top