weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Мілінкевіч пра наступствы тэракту ў Мінску

"Гэта тэракт не проста каб запалохаць, каб нешта разваліць, гэты тэракт прадугледжвае пэўны ланцужок дзеянняў. Пасля такога тэракту ўлады, напэўна, прымуць жорсткія меры, магчыма, і далейшыя рэпрэсіі супраць дэмакратычнай супольнасці", – мяркуе Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксандр Мілінкевіч, ілдэр руха
Аляксандр Мілінкевіч, ілдэр руха "За свабоду" / Фото: telegraf.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ведае злачынцаў. Ці быў гэта намёк на прадстаўнікоў апазіцыі?

 

«Я не думаю, што адзінаю мэтаю такога тэракту быў чарговы віток рэпрэсіяў. Тут размова ідзе пра геапалітычны выбар Беларусі. Я не выключаю замежнага следу, таму што сапраўды Беларусь мусіць зрабіць цывілізацыйны выбар, і такія тэракты могуць моцна паўплываць на тое, што з намі будзе праз год, праз дзесяць. Толькі следства адкажа на гэтыя пытанні. Сёння я ведаю адно – гэта вялізарная трагедыя для беларускага народу і сёння сапраўды мы ў шоку», – сказаў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю «Белсату».

Новости

Из рубрики
Top