weather

USD 2.5475

EURO 3.0986

RUR(100) 3.4261

search

Ці будуць прафсаюзы ў прыватнікаў Ганцаўшчыны?

У прыватных кампаніях да канца года павінны стварыць прафсаюзныя арганізацыі.

У прыватных кампаніях да канца года павінны стварыць прафсаюзныя
арганізацыі
У прыватных кампаніях да канца года павінны стварыць прафсаюзныя арганізацыі

Пра гэта не так даўно заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам.

– Мы з вамі дамаўляліся, што да канца гэтага года прафсаюзныя арганізацыі будуць створаны на ўсіх прыватных прадпрыемствах. Гэта пытанне да канца года павінна быць вырашана, – заявіў Лукашэнка на сустрэчы 10 лістапада.

Пры гэтым ён прыгразіў ліквідацыяй тым прыватным кампаніям, якія не створаць прафсаюзы. Аднак у Беларусі няма закона, які абавязвае прыватны бізнес ствараць прафсаюзныя арганізацыі.

«ГЧ» пацікавіўся ў старшыні Ганцавіцкага раённага аб`яднання прафсаюзаў Наталлі Кандратовіч пра тое, як будзе гэтае пытанне ажыццяўляцца ў Ганцавіцкім раёне.

– Я дома ў адпачынку. Выйду на працу – будзем працаваць па гэтым пытанні. У снежні выйду, – адказала Наталля Леанідаўна.

Подпишитесь на наш канал
comments powered by HyperComments
Материалы по теме
Из рубрики