search

Увага! Запрашаем на канферэнцыю Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

(Мінск, 5 ліпеня 2011 года) Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі! Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 5 ліпеня 2011 года ў Мінску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні. Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 30 чэрвеня 2011 года даслаць запоўненую форму заяўкі на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі: [email protected] У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі, а таксама пражыванне  ўдзельнікаў. Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO Чакаем вас на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства!

Новости

Из рубрики
Top