weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Пралеска (кастрычнік)

Прапануем вашай увазе чарговы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”.

Владимир Бабулин

Накинули плащом два города
Себе на плечи небосклон.
Один в ночную степь выходит молодо,
Гоня такой ненужный сон.

Их площади с огнями-гроздьями
Как будто крепко обнялись.
И выси молодыми звёздами
Для будущих веков зажглись.

И дымкой лёгкою повитые
Льют аромат из темноты.
На клумбах площадей умытые
Ночными росами цветы.

Всё ладилось одною судьбою.
Переполох в душе затих,
И море в ласковом прибое
Шумит отныне для двоих…

Два горда с одною думою
Хранят одну и ту же тишь:
Тот по которому иду я,
И тот в котором ты не спишь.

Ганцевичи-Ялта-Кременчуг. 1989 г

Качайское озеро

(Саше Королю)

Спят кувшинки на плёсах Качайки,
И такой тут для сердца покой.
Средь лесов и болот угадай-ка,
Где притих островок небольшой.

Вновь тропинками детства брожу,
Мну траву на болоте ногами.
Разорвав надо мной тишину
Зов кукушки плывёт над лесами.

С веток падает холод рассвета,
Туман ватой плывёт над водой.
Вокруг краски полесского лета –
Хороша ты ,Качайка, такою порой.

Дымкой стянуты щучьи затоны,
И рыбацким своим языком
Шепчет в ухо мне ветер знакомый,
Шелестя в волосах мотыльком.

Обдувает болото ветрами,
И осины горят надо мной.
Солнца блеск за моими плечами
Осветил новый день золотой…

Ты душою любил эти плёсы,
Эти заводи средь осоки.
Тростники, ветер –милый, хороший –
Укрывали тебя от тоски.

Здесь встречал ты рассветы порою,
Шёл сюда через липкую грязь.
С этим местом – родною землёю
Сохранял неразрывную связь.

Алла Мирзалиева

Утро музыкой запестрело,
Просыпается не спеша.
Вслед за звуками ввысь взлетела
Очарованная душа.

Серебристо, легко, незримо
В нежной музыке растворясь,
С утром, будто в момент интима,
Воедино она слилась.

В эти редкостные мгновенья –
Пусть немыслимо их продлить –
Пробуждается вдохновенье,
И незримое единенье
Обновляет желанье жить.

* * *

Дождь упорно барабанит
Целый день в окно,
Будто кто-то смыть стремится
Каждое пятно.
Только этот мир от грязи
Не отмыть никак.
Дождь утихнет,солнце сядет –
Снова грязь и мрак.

Юрка Савеня

Хутка Пакровы

На прыціхлыя падворкі
Ноч у верасні плыве.
Раней у небе ззяюць зоркі,
Сціхлі конікі ў траве.

З-за бярозы так нясмела
Месяц паказаў ражок.
І на раніцу стаў белым
Нашай Лані беражок.

Лета быццам у вышыванках,
Павуціння дзіўны стан.
Вецер сшыў, паклаў на ганку
З лістоў лёгкі сарафан.

Не спяшай мо, прыпыніся
Вельмі шпаркі жыцця бег…
Бо ўжо хутка (азірніся!)
Прыцярушыць землю снег.

Аляксей Галаскок

Дагараеш, задумлівы клёне,
Трапяткім агнём дзіўным ля поля.
Зноў вясною ты станеш зялёным –
Я ўжо русым не стану ніколі.

Вецер гонкі гуляе на волі,
Адзінота – яго гэта доля,
Дзе лятаць, ён не просіць дазволу,
А вось я не змагу так ніколі.

Не сагнуць дуб вячысты да долу:
Мае гонар стары дуб, хоць кволы.
Я ўжо гнуся, скрыпяць мае колы,
Хоць і крочу, здаецца, паволі.

Маё сэрца аж рвецца ад болю:
Бачу – вёскі канаюць у нядолі,
Як так сталася? Хто з нас дазволіў
Вёскам стаць для нашчадкаў юдоллю?

Як і клён, я чакаю вясну:
Ветрык будзе з усімі сваволіць,
Мо ад думак сваіх адпачну,
Развітаюся з сумам і болем.

Беражы нявестку

Нявестку беражы, свякруха –
Няспынна час ляціць-бяжыць
Калі гады прысыпле завіруха,
Задумаешся, з кім свой век дажыць.

Забраць дачка, магчыма, не захоча,
Нагадае: «Ёсць яшчэ ж і сын…»
Ад слоў тых пачарнеюць ночы,
Шэрай стане нават неба сінь.

Агнём апаляць яе словы сэрца,
Здзервянеюць і павіснуць рукі.
Не знойдзеш сабе ў хаце месца,
Нясцерпныя агорнуць мукі.

Беражы, шануй сваю нявестку,
Тую, што мо крыўдзіла не раз.
Яна скажа: «У адзіноце кепска,
Дык прыходзьце жыць, мама, да нас…”

Святлана Локтыш

Няма калі

“Няма калі, – махнеш сябрам рукой,
– Па справах трэба неадкладна мчацца”.
Няма калі пабыць з самім сабой,
Не тое, што з сябрамі павітацца.

“Няма калі”, матулі адказаў
На просьбу ціхую:”Пара, сынок, жаніцца”.
Яшчэ ж машыну, дачу не прыдбаў,
Катэдж трохпавярховы толькі сніцца.

“Няма калі, – на тую паглядзеў,
Што марыць пра каханне спрабавала, –
Жыццё пабачыць сам я не паспеў.
Мне клопатаў пра іншых не хапала!…”

У пошуках (рамантыкі? выгод?)
Гады найлепшыя так і прайшлі.
Ўсё рыхтаваўся жыць, чакаў прыгод,
А азірнуўся – жыць няма калі.

Ці дажывем?

Гудуць насупленыя цягнікі
Даводзяць колы: «у дарогу, у дарогу»…
Ў руках тваіх багаж сякі-такі
І шлях ляжыць – ад роднага парога.

Расстанне не на дзень і не на два—
Адлічваецца час твой месяцамі.
Далёка ад кахання, ад цяпла,
Ад вёскі роднай, ад сустрэч з сябрамі…

Куды вядзе чыгункі роўны след?
У Польшчу, у Літву ці мо ў Расію.
Не першы раз імчыш шукаць за свет,
Куды б прыкласці рукі залатыя.

Не з сытнасці шалееш, не з дабра:
Нястача гоніць з хаты на чужыну.
Каб не ў раскошы жыць, а – выжываць,
Працуеш на суседнюю краіну…

Ці дажыве народ да светлых дзён?
Калі б плацілі – кожнаму па працы,
Калі б шыкоўны свой грахоўны сон
Не сніў прыстасаванец-абывацель.

Калі б гудком працяглым цягнікі
Не ў барацьбу за выжыванне звалі,
А пасля працы добрай – з адпачынкам
Адпускнікоў шчаслівых віншавалі.

Ці дажывем?

Вячеслав Нестерук

Там Беларусь святая…

Не видел я степного океана
И северных холодных вод,
Где злая буря правит хоровод,
Купаясь в молоке повисшего тумана.

На запад взор, Там чистый небосвод.
Там Родина, Там Беларусь святая.
Божественность природе обещая,
За лесом красный шар встаёт.

А вечером в далёкой стороне
Нарисовалась единицей в вышине
Любимых журавлей большая стая.
Прекрасен этих птиц полёт.

Они, страну родную окликая,
За низкий скрылись небосвод.

Ніна Кавальчук

***

Жыццё нясе нас, як рачная плынь,
Віруе, круціць, бы ў вадавароце,
А недзе засталася неба сінь
І сонечныя зайчыкі на плоце.

Мне скажуць, што і сёння гэта ёсць,
Спрачацца, пэўна, тут ужо не будзеш.
Але маленства, як жаданы госць,
Яго, як ні старайся, не забудзеш.

Цяпер здаецца, што раней было
Усё намнога прыгажэй і лепей.
Дзіцячых сэрцаў ласка і цяпло
Патрэбны нам, як парастак у глебе.

Як хочацца вярнуцца хоць на дзень
На той далёкі астравок дзяцінства.
Сіней там неба, поле зеляней,
Там многа сонца, радасці, адзінства.

Мы прабяжымся хіба толькі ў снах,
Па тых знаёмых, блізкіх нам узлесках.
Дзе веснавы чакае нас размах,
Зямля ў пяшчотных красачках-пралесках.

Жыццё нясе нас, як рачная плынь ,
На хвалях мы трымаемся няўмела.
Як хочацца, каб неба таго сінь
Была заўсёды з намі, не цямнела.

Новости

Из рубрики
Top