weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Пралеска (снежань)

Прапануем вашай увазе чарговы зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Пралеска”.

Алла Мирзалиева

***

Па-свойму мы ўспрымаем гэты свет,
Жыццё, людзей па-рознаму ўспрымаем.
І продкаў знак-званіцай мінарэт
Жыць поруч нам амаль не замінаюць.

Ах, гэтае няпоўнае “амаль”…

Крыніца столькіх непаразуменняў,
Дзе кожная нязначная дэталь
Мільгае мноствам з’едлівых адценняў.

І так – штодня ў сумеўнай барацьбе:
У мроіве пачуццяў ілюзорных
Скарыцца непаўторнаму табе
Ці самазахавацца непаўторнай.

Ненатхненне

Прыхіліла галаву –
Ды не надта спіцца.
Мне б упасці на траву
Зёлкай-медуніцай.

Ці вярбінкай, што ў ваду
Рукавы схіліла,
Ці савой, што на бяду
Разгарнула крылы.

Мне б лістом зашамацець
Узорыстым, кляновым,
Ды… прыходзіцца пацець
І марнець над словам.

Владимир Бабулин

Современные дети

Как изменилось всё на свете!
Как в самых радужных мечтах.
Какие знающие дети
В больших и малых городах!
Без ухищрения, без фальши,
За совесть, видно, не за страх
Рисуют дети на асфальте
В больших и малых городах.
Акселераты…Мысль во взорах
На расстоянии видна.
И вот повсюду на заборах
Уже возникли письмена.
Конечно, слово не игрушка.
Ну вот…
Что взять с него – дитя…
И не смущайтесь, что старушка
Упала в обморок, прочтя…
Все стали будто бы поэты
(Пусть не смущает вас ничто) –
Одно” дитя “напишет это,
Другое же напишет то…

* * *

…Пусть истина родится в спорах –
Оно понятно, не в вине.
За то, что пишут на заборах,
Должно быть стыдно вам и мне!.

Сергей Щербинин

Мечты мои уходят прахом,
Живу уже как будто зря.
Пора отправиться к монахам
И в келье жить монастыря
Для хулигана и бродяги
С душой ранимою такой.
Пойти сквозь чащи и овраги,
Куда зовёт ангел с собой,
Туда, в небесные дубравы,
Адам где с Евой обитал.
Демон зовёт в свою державу,
Куда, видать, Ильич попал.
Там церберы стоят у входа,
Чтоб не сбежал он, “сатана”,
Не стал опять вождём народа –
Пусть будет вольною страна.
Пусть он не кажет с пъедестала,
Куда идти, за кем бежать.
Моя душа уже устала
Всё время шею подставлять.
Ну где же мне найти спасенье
И от хапуг, и от лгунов?
Пора отправиться в моленье
На наших истинных богов.

Ніна Кавальчук

Захварэла смяротна маці,
Знаць, нядоўга нябожчыку-мужу чакаць.
“І чаго ж ты сядзіш у пустой сваёй хаце?
Лепш прадай і ў нас будзеш век дажываць”.

Моўчкі слухала маці дачушку-крывінку.
І, згадзіўшыся, хату сваю прадала.
Туга грошы ўвязала ў насоўку-хусцінку,
Ды, змахнуўшы слязу, да дачушкі пайшла.

Там, канечне, чакаюць любоў і спагада,
Прыбяруць ёй пасцель і пасадзяць за стол.
Толькі нешта дачушка зусім ёй не рада,
Усё вочы хавае, глядзіць у вугол.

“У нас дзеці малыя, ты хворая цяжка,
Раптам іх ты заразіш хваробай сваёй.
На вось хлеб і яшчэ малака табе пляшка,
Ты паеш на двары, там, на лаўцы маёй”.

Зразумела старая, чаму так няміла
Сустракае на ганку дачушка яе.
Гэта ж жартам сказала, што грошы згубіла,
Вось таму і гасціннасці той не стае.

Хлеб на лаўку паклала не гледзячы, моўчкі…
Дом дачкі стаў раптоўна чужым…
Ёсць яшчэ ў матулі два родных сыночкі,
Можа, “любаю” будзе таксама і ім?

Сын старэйшы панура ўсё зіркаў на маці:
“Бач, рамонт тут у нас, самі спім абы-дзе”.
І ў малодшага месца няма ёй у хаце,
Аб нязручнасцях розных гаворку вядзе.

Павярнулася маці, каб выйсці із хаты
Ды насустрач, з марозу, нявестка ўвайшла.
Твар прыемны, ласкавы, крыху вінаваты:
“У нас госці, а я… да суседкі пайшла.

Ды куды ж Вы, пабудзьце. І ноч ужо блізка…
Усміхнулася мужу: “Чаму не спыняў?
І схілілася нізка над люлькай-калыскай,
З якой светлавокі хлапчук пазіраў.

Муж збянтэжана буркнуў: ”А што я – нічога…
Цесна, бачыш, дзяцей ужо трое ў нас”.
Адступіла старая ў кут, ля парога:
“Выбачайце, пайду я, бо бачу: не ў час…”

Тут нявестка бліснула гняўліва вачыма:
“То навошта і мне іх тады гадаваць?
Каб вось так, уначы за сыночка дзвярыма
Мне прыйшлося, як ёй, у парозе стаяць?

Лепш адразу, малога, у снег пад завею…”
І рашуча дастала з калыскі дзіця.
”Звар’яцела ці што? Не пасмееш!”
“Пасмею! Каб не зведаць і мне вось такога жыцця”.

“Супакойся. Дзіцятка глядзіць во пужліва…” –
Зразумеў муж, што гэта навука была.
Заблішчалі слязінкі, бы снег, зіхатліва,
Узяў за руку матулю, падвёў да стала.

“Ты прабач мяне, мама. Прашу, каб забыла
Усё тое, што я неабачна сказаў”.
А нявестка да сэрца сыночка туліла,
Яшчэ болей жаданым і любым ён стаў.

Аляксей Галаскок

– Міхась, – сказала гаспадыня, –
Вяпрук наш сыты, не ўстае.
Мукі не надта многа ў скрыні,
А Новы год вунь настае.

– Калі калоць, дык я ў нядзелю
Антося з Федзем папрашу,
Бо ты ўжо надта надаела,
Ніяк табе не дагаджу.

Глядзі, каб нам падрыхтавала
Кубелец, посуд для крыві.
Гарэлкі каб не шкадавала.
– От, хлопцам хопіць, ты ж – не пі.

Бо летась – зноў каб не сурочыць –
Балён гарэлкі “пакацілі”.
Мне не падмог, і я да ночы
Усё адна тады рабіла.

– Ну, перастань, чаго прыстала?
Яшчэ вяпрук наш у хляве,
А ты мяне ўжо знервавала.
І што ў табе за чорт жыве?

– Глядзі, Міхась, каб усё добра
На гэты раз нам абышлося.
Фядос слабы і вельмі дробны…
– А мы нашто тады з Антосем?!

Прабеглі дні, і хлопцы зранку
Удвух да хаты тупацяць.
Міхась чакае іх на ганку:
– Ну што, пайшлі мо пачынаць?

– Не, лепш пакліч нам гаспадыню,
Пры ёй спрытней лавіць, вязаць.
Як што, дык мы яго зачынім,
Няма куды яму ўцякаць.

Праз мо няпоўнай паўгадзіны
Вяпрук на снезе ўжо ляжаў.
Мужчыны прагна закурылі:
– Ты бачыш, нават не вішчаў.

Ну, а цяпер давайце разам
Асмалім хутка мы яго.
Смаліць з балона зручна газам,
Саломай жа было – ого!

– Дзе ж тая жонка, хай жа грэе
Ваду хутчэй у варыўні.
Нас не гані, яшчэ паспеем,
Прысядзь ля нас, крыху сапні.

З вадой гарачай ды анучай
Нажамі добра паскраблі,
Яшчэ знялі з яго “абутак”
І паднялі на шчыт з зямлі.

Далей была Антосю справа:
Нажом свінчо перахрысціў
І вельмі хутка, вельмі спраўна
Ўсё разабраў ды разлажыў.

Паклалі свежыну ў сенцах.
У хаце пах і штось сквірчыць,
І жонка ў чысценькай сукенцы,
А на стале балён блішчыць.

Сядайце, хлопцы, калі ласка,
Ну што, Міхась, дык налівай!
Вось тут пячонка, вось і мяска,
Ты не глядзі, Антось, давай.

Антось кілішак першым “кінуў”,
За ім Міхась затым Фядос.
Крыху глынула гаспадыня,
Бо ёй рабіць, яна – не госць.

Святлана Локтыш

Мая душа – як нізка процілегласцей,
Ад святасці і да граху – паўкрока.
Маё жыццё – і вольнасці, і сціпласці,
У іх няма над ” і”належных кропак.

Сама блукаю ў лабірынце, ў цемры,
Дзе пераблыталіся логікі законы.
Ты хочаш зразумець мяне? Дарэмна,
Я тайна нават для сябе – да скону

* * *

Нарэшце спраўдзіліся мары:
У свеце рамп, нібы ў агні,
Згараю. Толькі песень чары
На душы гледачоў ляглі.

Апладысменты, падарункі
І каляровы кветкапад…
Паветраныя пацалункі
Я дасылаю ў кожны рад.

Аддзячыць за любоў умею:
Шлю нізкі, шчыры ўсім паклон.
І раптам… раптам разумею,
Што гэта толькі… дзіўны сон.

Новости

Из рубрики
Top