search

Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але без вашай дапамогі гэта будзе цяжка зрабіць

Цяпер яму 10 гадоў. Ён вучыцца ў звычайнай школе ў Светлагорску сярод звычайных дзяцей. І сам - звычайны хлопчык. Любіць камп’ютар і мае сяброў, у яго ёсць старэйшы брат, з якога хочацца браць прыклад у ва ўсім, любіць сваіх бацькоў, паважае настаўнікаў. 

Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але без вашай дапамогі гэта будзе цяжка зрабіць
Ягорка Валчкоў хоча хадзіць. Але без вашай дапамогі гэта будзе цяжка зрабіць

Яго любімыя прадметы — матэматыка і англійская мова. Ён не адстае ад аднагодкаў і стараецца быць першым ва ўсім… На прагулку заўсёды бярэ з сабой хлеб для птушак, кавалачак кілбаскі для бяздомнага ката, з якім пасябраваў ля свайго пад’езда… Вось толькі хадзіць самастойна Ягор не можа. «Сэрца разрываецца ад болю, калі ён смірна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей, што дурэюць, усведамляючы сваю непаўнавартаснасць», — піша яго мама Іна Валчкова.

Ягор лячыўся ў самых розных клініках і санаторыях Беларусі, Літвы. Але з яго дыягназам (ДЦП, статычная дыплегія 2-й ступені) надзея дабіцца выніку ў Ягора і яго бацькоў узнікла толькі тады, калі яны прайшлі нядаўна першы рэабілітацыйны курс у цэнтры «Алінэк» у Варшаве.

Каб дабіцца сапраўднага эфекту, трэба рэабілітацыю прадоўжыць. Але яна, як і пакупка спецыяльнага медыцынскага рыштунку, абутку, патрабуе немалых грошай, якіх у сям’і няма. Мама займаецца доглядам Ягоркі, якога трэба завесці ў школу, пераняць яго. У сям’і працуе толькі тата. Старэйшы брат Ягора яшчэ вучыцца ў школе. Толькі выраб артэзаў (спецыяльнага артапедычнага абутку) каштаваў Валчковым 1 000 еўра.

Вы можаце дапамагчы Ягору, калі пералічыце грошы на адзін з дабрачынных рахункаў:

— беларускія рублі — транзітны рахунак 3819990019478 на дабрачынны рахунак 000032 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

— долары ЗША — транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000055 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

еўра — транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу — Валчкова Іна Якаўлеўна на карысць сына Валчкова Ягора Андрэевіча для лячэння і рэабілітацыі за межамі Беларусі.

Старонка дапамогі Ягору на сайце Беларусбанка http://belarusbank.by/ru/30394/blagotvoritelnost/3220

Новости

Из рубрики
Top