weather

USD 2.4924

EURO 2.9464

RUR(100) 3.426

search

У Агарэвічах на свяце вёскі пачаставаліся хлебам і зладзілі дыскатэку з фаер-шоў

Духмяным караваем і пірагамі Ганцавіцкага хлебазавода частавалі арганізатары мерапрыемства жыхароў вёскі Агарэвічы на свяце, якое адбылося 28 жніўня.

Смачныя ласункі атрымалі ўсе жадаючыя, а каштоўныя падарункі арганізатары ўручылі сямейнай пары, якая адзначыла сярэбранае вяселле, і іншым ганаровым гасцям. Юбілей 25-годдзя сумеснага жыцця адзначылі Мікалай Іосіфавіч і Алена Яўгенаўна Цецярдынкі. Дарэчы, рэгістрацыю шлюбу сярэбраных маладажонаў правялі на свяце вёскі. У гонар асабістага свята гаспадару сям`і лясгас уручыў грашовую прэмію.

У Агарэвічах на свяце вёскі пачаставаліся хлебам і зладзілі дыскатэку з фаер-шоў

Падарункі атрымалі самая малодшая жыхарка Наталля Леанідаўна Буйкевіч, якая нарадзілася 10 жніўня, трое дзяцей з прыёмнай сям`і Наталлі Шаматульскай, імяніннік Ігар Літвіновіч, старэйшыя жыхары вёскі: Тамара Мікалаеўна Баброўская (94 гады), Алена Фёдараўна Гарбач (91 год), і 90-гадовыя Алена Канстанцінаўна Коўш, Надзея Трафімаўна Баброўская і Надзея Сцяпанаўна Рублеўская.

У Агарэвічах на свяце вёскі пачаставаліся хлебам і зладзілі дыскатэку з фаер-шоў

Свята атрымалася вельмі насычаным узнагароджаннямі. У гэтым заслуга і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Сярод старэйшых артыстаў вёскі арганізатары адзначылі Зінаіду Аляксандраўну Матуліс, Праскоўю Рыгораўну Валошыну і Ядвігу Мікалаеўну Крысюк, а таксама Алу Мікалаеўну Скарагод, якая працавала 10 гадоў мастацкім кіраўніком Агарэвіцкага СДК. Заслужаныя дыпломы за паспяховы ўдзел у свяце-конкурсе «Таленты Ганцаўшчыны» атрымалі юныя вядучыя – сёстры Анастасія і Елізавета Мінічы, а таксама Уладзіслаў Дулік; салісты Анастасія Цецярдынка, Марыя Санько, Ангеліна Рабцэвіч, Паліна Высоцкая, Аліна Лелес, кіраўнік тэатра мініяцюр Ала Шаматульская.

У Агарэвічах на свяце вёскі пачаставаліся хлебам і зладзілі дыскатэку з фаер-шоў

Так як вёска Агарэвічы вельмі багатая на таленавітых людзей, старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Святлана Агейка павіншавала ўсіх вяскоўцаў і гасцей са святам вёскі і пажадала, каб яе жыхары і надалей праслаўлялі сваю маленькую радзіму.
Са святам і заканчэннем жніва павіншавала вяскоўцаў кіраўнік ААТ «Агарэвічы» Ларыса Супрун і прапанавала ўсім паспрабаваць каравай, які пабываў на раённых дажынках.

У Агарэвічах на свяце вёскі пачаставаліся хлебам і зладзілі дыскатэку з фаер-шоў

Смачныя прызы, а менавіта сеткі з гароднінай: агуркамі, памідорамі, перцам, буракамі, морквай, капустай, цыбуляй вяскоўцы атрымалі ў час розыгрышу латарэі. Спансіраваў гародніну кіраўнік прыватнага прадпрыемства «Агра-восень» Аляксандр Пішч.

У Агарэвічах на свяце вёскі пачаставаліся хлебам і зладзілі дыскатэку з фаер-шоў

Завяршылася свята грандыёзнай дыскатэкай ад дзіджэя Рудзіка – пераможцы рэспубліканскага конкурсу бітвы дзіджэяў на «Славянскім базары» з цікавым фаер-шоў. «Упершыню ў нас такое шоў, усім вельмі спадабалася, нават разыходзіцца не хацелася», – сказала жыхарка вёскі Лілія Бобка.

Из рубрики
Top