weather

USD 2.5224

EURO 2.9721

RUR(100) 3.4162

search

Ушанавалі памяць Ніла Гілевіча

Літаратурная вечарына, прысвечаная юбілею Ніла Гілевіча, прайшла сёння, 6 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры ў Ганцавічах. Мерапрыемстава праходзіла па сцэнару,  падрыхтаванаму бібліятэкай. Увазе гледачоў былі прадстаўлены  біяграфічныя звесткі беларускага дзеяча, вершы, відэаролікі пра жыццё і творчасць народнага паэта. Выступіў перад прысутнымі і мясцовы паэт Аляксей Галаскок, які расказаў пра асабістыя сустрэчы з народным творцам. 

Фото: Юлия Матусевич

“Я нарадзіўся ў дарозе. Па народных прыкметах, жыццё такога чалавека будзе вельмі насычаным і бурлівым. Так яно і было…”, – так гаварыў пра сябе ў відэароліку, прадэманстраваным у ГДК,  Ніл Сымонавіч.

І сапраўды, Гілевіч – гэта чалавек з яго шматгранным талентам. Ён і паэт-лірык, і сатырык, і публіцыст, і драматург. Ён  грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, а таксама перакладчык і палымяны прамоўца.  Нажаль, не дажыў ён да свайго 85-годдзя.

Мерапрыемства з нагоды Дня народзінаў творцы сабрала ў зале ГДК больш за сотню гледачоў, але ў асноўным гэта настаўнікі і вучні школ.

 

Ушанавалі памяць Ніла Гілевіча

Нарадзіўся ён 30 верасня 1931 года ў Мінскай вобласці, ў  вёсцы Слабада Лагойскага раёну. Там жа і прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады.  

Нарадзіўся ён ў сялянскай сям’і. Першыя гады (пасля 2-ой сусветнай вайны) працаваў калгасным паштальёнам. Вельмі любіў  родную мову. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска.

Затым вучыўся на на філалагічным факультэце БДУ. Пасля ў аспірантуры. З 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры.  У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі. 

На яго рахутку і кнігі паэзіі і зборнікі сатыры і гумару, зборнікі вершаў і паэм для дзяцей.

 

Літаратуразнаўства й фальклярыстыка, публіцыстыка, фальклёрныя зборнікі, а таксама пераклады з балгарскай мовы, расійскай, украінскай, польскай, сербскахарвацкай і іншых моў.

Матэрыял пра Віктара Гардзея глядзі тут. 

Top