weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

Песні з яскравым народным каларытам – гэта “KaS”

Сёння, бадай, бракуе на добрую самабытную музыку, якая б была самастойнай і прывабнай ў выкананні і гучанні. Але гэта не датычыцца гурта пад назвай “KaS”.

Гурт
Гурт "KaS" / Фото: з архіва Аляксандра Віскуна

Гурт утворыўся ў 2017 годзе і за тры гады выпусціў шэраг кампазіцый і альбом “На адным подыху”. Таксама выступіў на розных маленькіх і буйных пляцоўках, заявіў аб сабе на байкерскіх тусоўках.

Лідар гурта Аляксандр Віскун кажа: 

“Выступалі ў Мінскіх клубах. Траплялі і на вялікія пляцоўкі. Гралі на “Чыжоўке – арэне” перад хакейным матчам. У Маладзечне ў амфітэатры два разы выступалі на Дзень моладзі. Адзін раз гралі пад Брэстам на злёце байкераў”.  

Стыль гурта – рок, фольк-рок, месцамі панк, крышачку рэггі, кантры і трэшачку. Флейта і балалайка надаюць песьням незвычайную атмасферу і цікавае гучанне. У іх адлюстраваны светапогляд хлопцаў, якія ствараюць музыку.

Песні з яскравым народным каларытам – гэта “KaS”
У студыі / з архіва Аляксандра Віскуна

Бацькі Аляксандра Віскуна з вёскі Сноў Несвіжскага раёна. Сам вакаліст працуе на Мінскім трактарным заводзе (МТЗ) ў сталеліцейным цэхе. Але мара музыкі набыць вядомасць і заўсёды граць ад сэрдца. 

Калектыву атрымоўваецца зарабляць на тым, што яны робяць пэўныя грошы, але ўсё пускаюць на развіццё гурта.

Песні з яскравым народным каларытам – гэта “KaS”
Вокладка альбома / з архіва Аляксандра Віскуна

«Мы выконваем добрыя мужыцкія песьні на беларускай мове з яскравым народным каларытам. Чаму мужыцкія? Таму што ў нас спяваюць мужыкі з мужчынскай напорыстасцю і падачай. Дарэчы ў нас моцныя словы, а ў песьнях адна ідэя – падымаць людзям настрой і несці пазітыў!» – кажа Аляксандр Віскун. 

“KaS” азначае па словах выканаўцы наступнае – “Калі адчуваеш сумленнасць”. 

На канцэртах музыкі заўсёды размаўляюць з людзьмі, уступаць з імі ў жывы кантакт. Аматарам гэта падабаецца. 

А таму, удзельнікі гурта запрашаюць слухачоў падпяваць ім. Калі хто не ведае слоў, такіх людзей просяць адразу ж завучыць невялікі прыпеў і спяваць не саромеючыся. 

Аляксандр Віскун марыць аб тым, каб як мага болей людзей даведалася пра гурт, каб песні палюбілі і спявалі ўсе людзі Беларусі, каб людзям было цікава творчасць гурта.

«У альбоме ёсць песня “Жыві”. Яна была напісана, калі мне было гадоў 18. Пасля таго мінула яшчэ прайшло 18 гадоў. Мы яе перарабілі і атрымалася актуальная песенка. У песні “Верым” адлюстраваны палітычныя падзеі ў Беларусі апошняга лета», – кажа лідар гурта.

У гурце пяцёра удзельнікаў. Аранжыроўкі музыкі робяць сумесна. Аляксандр Віскун спявае, грае на гітары і балалайцы. Андрэй Мароз яшчэ адзін вакаліст гурта. Вячаслаў Фёдараў – бас-гітарыст. Юрась Чыркоў – бубнач. А адзіная дзяўчына Юлія Крупенка грае на флейце.

«У нас незвычайны басіст. Яму 59. Ён прафесіянал. Граў у калектывах такіх зорак як Леанід Агуцін, гурт “Рондо”. Вячаслаў прыехаў з Расіі, а нам якраз на той час патрэбен быў басіст. Нам параілі менавіта яго. Мы адразу зразумелі, што Слава наш чалавек. І яму з намі спадабалася. Так ён і застаўся ў складзе  “KaS”, – каментуе музыка.

Песні з яскравым народным каларытам – гэта “KaS”
З фатасесіі гурта / з архіва Аляксандра Віскуна

Адносна кампазіцый вакаліст кажа, што для іх прыходзяць нейкія сігналы з космасу. Потым нараджаюцца матывы. А з іх цэльны музычны твор. На ліку лідара каля 30 створаных кампазіцый. 

У альбоме “На адным подыху” іх восем: “Млын”, “Ровар”, “На адным подыху”, “Дзякуй”, “The best”, “Жыві”, “Верым”, “Піва”.

Слухаць кампазіцыі “KaS” можна амаль на ўсіх музычных інтэрнэт – пляцоўках. Давайце пажадаем маладому гурту ўпэўненасці, натхнення, развіцця і вялікіх пляцовак.

Песні з яскравым народным каларытам – гэта “KaS”
Падчас выступу ў Маладзечне / з архіва Аляксандра Віскуна
Материалы по теме
Top