Падведзены вынікі конкурсу «Цуд на Каляды»

Пяць лепшых дзіцячых малюнкаў на тэму Калядаў атрымалі дыпломы падчас тэатралізаванай сустрэчы "Шчодры вечар", якая адбылася ў памяшканні Дзіцячай школы мастацтваў 14 студзеня. Аўтары лепшых работ былі ўзнагароджаны салодкімі падарункімі і вырабамі ручной працы.

Фото: Cветлана Малышко

Нагадаем, што конкурс-выставу малюнкаў «Цуд на Каляды« праводзіў Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў. Паглядзець на дзіцячую творчасць можна было з 24 снежня па 15 студзеня. На выставе было прадстаўлена 29 малюнкаў.

Дыплом 1 ступені атрымаў малюнак Яны Захарчэня з ясляў-садка №16 в. Чудзін.

Падведзены вынікі конкурсу "Цуд на Каляды"

Дыплом 2 ступені далі Аляксею Кату, вучню 2 «В» класа СШ №3.

Падведзены вынікі конкурсу "Цуд на Каляды"

Дыплом 3 ступені атрымала Ксенія Рудко, вучаніца 1 «В» класа СШ №3.

Падведзены вынікі конкурсу "Цуд на Каляды"

Дыплом за прыз глядацкіх сімпатый атрымала Аліса Дзенісеня, вучаніца 1 «А» класа СШ №3.

Падведзены вынікі конкурсу "Цуд на Каляды"

Падзякай за найлепшае адлюстраванне беларускіх звычаяў і традыцый адзначана Кіра Варэйка, вучаніца 1″А» класа СШ №3.

Падведзены вынікі конкурсу "Цуд на Каляды"

Акрамя гэтага, за кожны  малюнак конкурсу-выставы дзеці атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў «Цуд на Каляды».

Из рубрики