weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

Дзіцячы адпачынак пачынаецца

Завяршыўся чарговы навучальны год. Наперадзе- летняя аздараўленчая кампанія.

Значная роля ў арганізацыі летняга дзіцячага адпачынку адводзіцца ўстановам адукацыі, на базе якіх арганізуюцца аздараўленчыя лагеры ўсіх тыпаў.

У гэтым годзе ў 16 кругласутачных лагерах з працягласцю знаходжання 19 дзен аздараўленне ў дзве змены пройдуць 550 дзяцей, а ў 19 лагерах з дзенным знаходжаннем — 860 рабят.

Сёлета 80 дзяцей-сірот адпачнуць на базе ўстаноў адукацыі “Ганцавіцкая дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат” і “Антопальская дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат”, а 20 дзяцей-сірот-ў аздараўленчым лагеры птушкафабрыкі “Дружба”.

Падчас летняга адпачынку ва ўсіх лагерах для рабят пройдуць тэматычныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця і фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі. На базе сярэдніх агульнаадукацыйных школ і гімназіі г. Ганцавічы будуць дзейнічаць атрады для адораных дзяцей.

Прадугледжана задзейнічаць у аздараўленчых мерапрыемствах і грамадска-карыснай дзейнасці дзяцей-сірот і непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Из рубрики
Top