weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

Увага! «Газы!»

Па гэтай камандзе жанчыны хапалі процівагазы і надзявалі іх на галаву. Усе станавіліся такімі падобнымі і смешнымі – ні табе макіяжу, ні прычосак… А потым выконвалі розныя каманды і даставалі не з касметычак, а з санітарных сумак розныя прылады. Такую карціну давялося бычыць тым, хто ў мінулую суботу ва ўрочышчы Горкі сачыў за раённымі спаборніцтвамі сандружын.

Тым, каму давялося бачыць такую сюжэты ўпершыню, было весела, бо не ўсе разумелі, чаго жанчыны  і дзяўчаты, збіраюцца ў лесе, ходзяць у форме, надзяюць процівагазы, носяць на насілках раненых.

Насамрэч, спаборніцтвы гэтыя праводзяцца не толькт для «галачкі», а маюць сур’ёзную мэту – праверыць гатоўнасць аказання першай медыцынскай дапамогі санітарнымі дружынамі і звеннямі, а такія ёсць амаль ва ўсіх вёсках, на выпадак ваенных дзеянняў. А яшчэ навыкі ўдзельніц санітарных дружын могуць спатрэбіцца пад час стыхійных бедстваў і надзвычайных сітуацый. А як мы назіраем у суседніх краінах зараз нямала выпадкаў, калі задраюцца то затопы, то тэракты.

На што здольныя сандружынніцы – правяралі члены журы, куды ўваходзілі медыкі, супрацоўнікі Ганцавічкага РАНС і іншых службаў.

Як і у любых спаборніцтвах у гэтых таксама былі пераможцы і прызёры. Лепшымі сярод каманд арганізацый і прадпрыемстваў па вынікам шматлікіх конкурсаў стала санітарная дружына ААТ «Модуль». На другім месцы касанда СВК «Агарэвічы», якая ўжо каторы год лічыцца адным з фаварытаў  і некалькі разоў абараняла гонар Ганцаўшчыны на абласных спаборніцтвах. І хоць там вялікіх поспехаў нашы каманды не дасягалі, але апошнімі не былі.

Трэцімі стала каманда Ганцавіцкага РКБА, якая фактычна была дэбютантам у гэтых конкурсах.

Вызначыла журы і некалькі намінантаў сярод якіх асабліва адзначылі камандзіра сандружыны АТТ «Модуль» Тамару Аляксандаўну Ясінскую, якая набрала найменшую колькасць штрафных балаў на праходжанні этапаў конкурсаў, а лепшым звяном былі прызнаны дзяўчаты з СВК «Любашава». Намінанты былі ўдастоены граошовых прэмій.

Из рубрики
Top