weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Жыццё, як яно ёсць

Пошта "ГЧ"

Як добра «адцягнуцца» ад усіх штодзённых клопатаў і проста пачытаць у сваё задавальненне
Як добра «адцягнуцца» ад усіх штодзённых клопатаў і проста пачытаць у сваё задавальненне

«Парадачная»

Нам давялося жыць некалькі дзен разам з Ірынай у адным гасцінічным нумары. Днём ішлі семінарскія заняткі, а ўвечары былі вольныя. Таму знаходзіўся час наведаць тэатр, музей ці проста прагуляцца па чыстых прасторных вулачках сталіцы.

Часам я адчувала сябе няёмка ў кампаніі гэтай жанчыны, таму ў  апраўданне нашых зносін я вырашыла, што проста вывучаю новы псіхалагічны тып. Высокая, статная, прыемнай паўнаты шатэнка,  Ірына, здавалася, рабіла выклік усяму свету. А асабліва — прадстаўнікам «моцнай» паловы чалавецтва.  Як толькі такі з’яўляўся «на гарызонце», з жанчынай адбываліся неймаверныя перамены: томныя рухі, салодкія позіркі, ліслівы голас. Аднекуль браліся манернасць, рамантычная, як ей здавалася, «ох!ах!авасць», смешныя для назіраючых збоку грымасы.
Ірын ложак па начах пуставаў. Калі ж аднойчы  было зроблена выключэнне і мы завялі звычайную жаночую гаворку пра дом, пра сям’ю, я была здзіўлена фактам, што недзе ў адной з весак  Гродзенскай вобласці яе чакалі «любімы муж і двое дзетак».

— Да чаго ж ты ўстарэла, Лана, — ушчувала мяне Ірына пасля маіх нясмелых спроб паўшчуваць яе. — Тут  я  разнявольваюся, «адрываюся» па поўнай праграме. Таму і люблю розныя паездкі, падарожжы. Дома ж усё навідавоку, дома прыходзіцца быць зусім іншай: сціплай, вернай, «сямейнай».  Я ж жанчына парадачная…

«Следчы»  Міхалыч

Ларыса была ў роспачы: падчас паездкі яе нахабна абакралі. Ды каб жа толькі асабістыя грошы «ўмыкнулі» злодзеі, а то ж і чужыя таксама. Немалую суму. 
Але вось яна дома, і мы разам абмяркоўваем непрыемную падзею, бядуем, спрабуем  знайсці вырашэнне нялёгкай задачкі на прадмет «чым аддаць доўг».

На той час спатрэбілася суседу Міхалычу патэлефанаваць знаёмым. Свайго тэлефона  ён  не меў, вось і завітаў да суседкі. Хутка ён стаў нявольным сведкам перажыванняў  гаспадыні  і адразу ўключыўся ў «расследаванне» «цёмнай» справы. Яго імпэту на шляху «абсмоктвання» праблемы з розных бакоў пазайздросціў бы самы заўзяты следчы: да драбніц выпытваў ён назвы прыпынкаў, прыкметы пасажыраў аўтобуса, колер сумачкі, вартасць купюр… То Ларыса, то я, то брат з сястрой па чарзе цярпліва распавядалі, тлумачылі, апісвалі, адказвалі…

— Ты зайшла ў аўтобус: сумка была закрыта? — паўтараў Міхалыч зноў і зноў, дзесьці ў сёмы раз спрабуючы намаляваць карцінку  неразваротлівым (па прычыне няпоўнай цвярозасці) розумам.

—    Так.

—    Ты выйшла з аўтобуса: сумка была адкрыта? — працягваў ён

—    Так.

— Стоп! Тут і ўкралі! – гучна зазначыў «следчы», ад выкрыку якога ўсе аж падскочылі.

І праз імгненне мы пакаціліся з рогату, забыўшыся на бяду.  Разам з намі залівалася смехам Ларыса.  А збянтэжаны Міхайлавіч ніяк не мог уцяміць, з чаго такая бурная весялосць…

 

Завтра буду почти счастливой

Я заболела. У меня депрессия, причина которой — сильнейший дефицит такта, совести, порядочности. Не у меня, а у некоторых «особей», с которыми вынуждена общаться. Наверное, они и есть те энергетические вампиры, которые подпитываются энергией окружающих. Психологи советуют мысленно надевать на них огромные стаканы, изолировать себя непроницаемыми стенами, и, коль невозможно изменить обстоятельства, менять свое отношение к ним…

Надеваю, изолирую, меняю… Но сколько можно? Хочется жить просто, без оглядки на «компетентное мнение», говорить то, что думаешь, без боязни снова оказаться «белой вороной», делать так, как считаешь правильно, без досужих комментариев всезнаек. Живу, говорю, делаю. В личной жизни с этим проще: не по нраву пришелся новый ухажер — отставка. А на работе… Шеф мнит себя пупом Земли, которому позволено оскорблять подчиненных, равные по рангу ревниво-недобро следят за каждым твоим шагом-успехом, техперсонал «перемывает косточки» после любого неосторожного слова и жеста.
Убеждаю себя, что я хорошая, красивая, умная. Отчаянно верю в это. Почти всегда. Но сегодня — выходной день. В доме тихо, размеренно, в такт неспешным тяжёлым мыслям тикает старый будильник. И я ощущаю себя такой же тяжёлой, как его ход, такой же старой, как он — у меня депрессия. Ловлю себя на мысли, что мне даже нравится это состояние: по крайней мере, не надо корчить из себя счастливую женщину, спокойную, уверенную, непроницаемую для «уколов» недоброжелателей. Не надо фальшивить. Хочу — и плачу. Хочу — и хожу весь день в ночнушке и с непричесанными волосами. Хочу — и ругаю обидчиков самыми неприличными в моем лексиконе словами. Это все, на что я сегодня способна. Но только сегодня.

А завтра… Завтра снова будет спешить на работу уверенная, деловая и счастливая женщина. Вернее, почти счастливая, но — т-с-с! — об этом никто, кроме меня, знать не должен…

Новости

Из рубрики
Top