weather

USD 2.5136

EURO 2.9597

RUR(100) 3.4096

search

Праграма правядзення свята «Пясняр зямлі беларускай»

Прадстаўляем вашай увазе праграму правядзення свята «Пясняр зямлі беларускай», прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, якое будзе праводзіцца 21 кастрычніка ў горадзе Ганцавічы і вёсцы Люсіна.

Якуб Колас
Якуб Колас / Фото: "Ганцавіцкі час"

Мерапрыемствы свята ў горадзе Ганцавічы:
— 10.00 – 10.30 – знаёмства з выстаўкай «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» ў раённым краязнаўчым музеі;
— 10.45 – 11.15 – ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу

Мерапрыемствы свята ў вёсцы Люсіна:
— 11.00 – 16.00 – работа гандлёвых радоў, выставак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжных выставак, правядзенне віктарыны;
— 12.00 – 13.00 – шэсце ад школы па вуліцы Крупеніча да цэнтральнай пляцоўкі свята ля памятнага знака школе, дзе працаваў Якуб Колас;
— 13.00 – 13.30 – літаратурная кампазіцыя;
— 13.30 – 16.00 – канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці, выступленне паэтаў, падвядзенне вынікаў конкурсаў, прымеркаваных да 130-годдзя класіка.

Таксама 21 кастрычніка будзе арганізаваны рух аўтобуса па маршруце Ганцавічы (гарадская плошча) – вёска Люсіна. Час адпраўлення аўтобуса з гарадской плошчы ў 12.30, 14.00, 15.30.

Из рубрики
Top