weather

USD 2.5136

EURO 2.9597

RUR(100) 3.4096

search

Злавіў два шчупакі – назапасіў рыбы больш за 20 кілаграмаў!

Не перастаюць здзіўляць у сёлетнім сезоне ганцавіцкія рыбакі, якія займаюцца зімняй лоўляй. Кожны тыдзень нашы чытачы дзеляцца радасцю аб здабытых трафеях, і мінулы таксама не стаў выключэннем. Удача на гэты раз усміхнулася ганцаўчаніну Аляксандру Брую з вуліцы Гагарына.

Злавіў два шчупакі – назапасіў рыбы больш за 20 кілаграмаў!
Злавіў два шчупакі – назапасіў рыбы больш за 20 кілаграмаў!

Два дні запар ён быў шчасліўчыкам, якому зайздросцілі многія аматары-рыбаловы.

10 студзеня на вадасховішчы Лактышы ён вылавіў шчупака вагой  11 кг 800 грамаў, даўжыня якога 112 см, а на наступны дзень там жа злавіў яшчэ адзін трафейны экзэмпляр – рыбіну вагою на 10 кг 200 г і даўжынёй 103 см.

Па словах Аляксандра Іванавіча, які ўжо пяць гадоў, як “захварэў” на аматарскую рыбную лоўлю, першы шчупак папаўся на плотачку. Паклёўка пачалася ў 10.30. І за 20 хвілін выважвання  Аляксандр без дапамогі старонніх рыбіну вывалак на лёд. “Прыйшлося закасаць рукавы і апусціць руку ў ледзяную ваду, каб зачапіць яе круком. Трошкі прыйшлося памучыцца, бо  дастаць такі вялікі экзэмпляр было вельмі складана –  лунка была меншая за таўшчыню рыбіны”, – расказаў Аляксандр Іванавіч.

А вось на другі дзень злавіць зноў трафейны экзэмпляр было нечаканым. На жыўца-падлешчыка  шчупак клюнуў у 10.45. І з ім рыбак пазмагаўся значна больш – 40 хвілін. І – перамога! Між тым не толькі лавіць, але і патрымаць і сфатаграфавацца з трафейнымі экзэмплярамі задавальненне.

Из рубрики
Top