weather

USD

EURO

RUR(100)

search

У вёсцы Дзяніскавічы праблем з яслі-садам няма

Жыхарка вёскі Дзяніскавічы Ірына Бруй на гэтым тыдні звярнулася на гарачую лінію “ГЧ” і паведаміла, што ў в. Дзяніскавічы ў сувязі з абмежаванасцю колькасці месцаў у Дзяняскавіцкай СШ/яслі-садзе ёсць праблема аддаць дзіця ў групу дзіцячага садка.

У вёсцы Дзяніскавічы праблем з яслі-садам няма
У вёсцы Дзяніскавічы праблем з яслі-садам няма

“У лістападзе майму дзіцяці спаўняецца тры гады, а ў ліпені я хачу выйсці на працу. Да гэтага часу хачу, каб яго пайшло ў дзіцячы сад і прывыкла. А група ў Дзяніскавічах 12 чалавек і месц , як мне адказалі тыдні два таму, што трэба чакаць, калі будзе вольнае месца. Думаю, што і іншыя хацелі б аддаць дзяцей у групу…”, — расказала “ГЧ” Ірына Іванаўна.

Як патлумачыў дырэктар Дзяніскавіцкай СШ/яслі-д/сада Аляксандр Маркавец, група ў дзіцячым садзе сапраўды складаецца з 12 дзяцей, але дазваляецца фарміраваць группу да 15 чалавек.

Па словах Аляксандра Антонавіча, на сёняшні момант дзіцячы сад наведваюць 11 дзяцей.

“Таму праблемы ніякай няма. Мы ўжо паведамілі жанчыне, што можна афармляць дакументы і прыводзіць дзіця. І іншыя таксама могуць звяртацца,” – сказаў дырэктар.

Новости

Из рубрики
Top