Свята вёскі з сюрпрызамі
На свяце вёскі ў Вялікіх Круговічах, якое прайшло 22 жніўня, была праведзена рэгістрацыя шлюбу вясковай пары, якая пажанілася ў жніўні 50 год назад.

Падчас свята вёскі Вялікія Круговічы сваё залатое вяселле адзначылі Віктар Адамавіч і Яніна Канстанцінаўна Трафімчыкі / Фото: Ирина Домарацкая
Героямі гэтай прыемнай падзеі сталі Віктар Адамавіч і Яніна Канстанцінаўна Трафімчыкі. Арганізатары падарылі юбілярам унікальную магчымасць – успомніць маладосць і згуляць ізноў вяселле, ды не звычайнае, а залатое.
Як і паўстагоддзя назад, жаніх з нявестаю сталі на рушнік і распісаліся ў кнізе рэгістрацыі аб тым, што заключаюць шлюб. Розніца была толькі ў тым, што рушнік перад імі рассцілалі не сведкі, а іх унукі. Рэгістрацыя залатых юбіляраў атрымалася вельмі цікавай і відовішчнай. Вопытныя жаніх з нявестаю не саромеліся, цалаваліся на сцэне па першаму закліку “горка”, а потым спраўна танцавалі парны танец. У фінале цырымоніі арганізатары ўручылі юбілярам падарункі, а маладыя пачаставалі гасцей свята сваім караваем.
Свае юбілейныя вяселлі ў жніўні адзначылі яшчэ чатыры сямейныя пары. З рубінавым вяселлем, якое адзначаецца праз 40 гадоў пасля жаніцьбы, арганізатары павіншавалі Мікалая Мікалаевіча і Ядзвігу Мікалаеўну Аскеркаў.
З жамчужным вяселлем, адзначаемым праз 30 гадоў пасля вяселля, павіншавалі ажно тры пары: Аляксандра Адамавіча і Валянціну Іосіфаўну Заяц; Аляксандра Мікалаевіча і Ганну Канстанцінаўну Гардзей; Анатоля Віктаравіча і Валянціну Адамаўну Літоўка. І самым маладым ў гэтай намінацыі аказаўся жыхар вёскі Руслан Хілько, які ўзяў шлюб ўсяго некалькі тыдняў назад 7 жніўня.
На свяце таксама былі названы імены самых старэйшых і малодшых вяскоўцаў. На званне самага старэйшага было два прэтэндэнты: Уладзімір Ільіч Рапейка і Елізавета Антонаўна Студзент, якім спонілася па 98 гадоў. Самы малодшы – Міхаіл Дмітрыевіч Занька, які нарадзіўся 15 жніўня.
У конкурсе на лепшы падворак лепшымі сталі сем’і Дзмітрыя і Зінаіды Гайцюкевіч, а таксама Яўгена і Людмілы Лелес, у падарунак атрымаўшыя прыгожай люстры.
З прызамі і падарункамі вярталіся са свята і іншыя вяскоўцы, якія актыўна ўдзельнічалі ў розыгрышах і конкурсах. Асабліва пашанцавала, па мерках вяскоўцаў, на свяце настаўніцы Марыне Пакумейцы. Яна адзіная выйграла такі прыз, што ў руках не панясеш. Падарункам аказаўся прычэп дроў, які яна купіла за адну манету. Па ўмове конкурсу прыз дастаўся ўладальніку самай дрэўняй грашовай адзінкі. Такі экзатычны конкурс і прыз прапанаваў спонсар свята начальнік Ганцавіцкага ПМС Аляксандр Шут. Вельмі актуальныя для вёскі падарункі выставіў А. Шут і на аўкцыён. Не ведаючы, за што таргуюцца, удзельнікі аўкцыёна даволі танна «пакуплялі» такія прызы, як куртка, рабочы касцюм, рабочы халат, банны ручнік і іншыя дробязі.
Не менш азартна прайшла бяспройгрышная латарэя. Кожны выйграў прыз, сярод якіх разыгрываліся ручкі, кубкі, пакеты з зернем. Хто не рызыкнуў гуляць у латарэю, той мог пачаставацца за свае грошы ў імправізаванай карчме, дзе спраўная гаспадыня прапаноўвала гасцям пачаставацца шашлыкамі, рыбнай юшкай, выпечкай, цукеркамі, блінамі з мёдам, хлебным квасам, сокамі і іншымі напіткамі. Увогуле, кожны госць свята мог сябе праявіць і рэалізавацца не толькі ў карчме, але і на сцэне, было б жаданне і настрой, а арганізатары ў гэтым годзе пастараліся як ніколі.
“Такога цудоўнага свята ў нас даўно не было, – расказала жыхарка вёскі Святлана Сідарэвіч, – усё настолькі цікава зроблена, што дамоў ісці не хацелася”.
Новости
- 13:22 13.08 Санкции сказались на строительстве объекта в Пинске
- 11:33 13.08 Стоит ли ждать потрясений? Что происходит на рынке валют в Беларуси в августе
- 23:33 12.08 Под особый контроль ГАИ попали дороги в Березовском, Лунинецком и Ганцевичском районах
- 17:31 12.08 Лукашенко взялся за тетрапак: что с ним не так
- 16:14 12.08 Жара возвращается. Что еще обещают синоптики на выходные в Брестской области
- 14:58 12.08 Можно брать на закатку мешками: что дешевеет на рынках в Ивацевичах, Ганцевичах, Берёзе, Бресте
- 14:10 12.08 Жительница Бреста хотела заработать на криптовалюте и лишилась почти 29 тысяч рублей
- 13:26 12.08 Различия между кредитом и займом: важнейшие моменты
- 11:19 12.08 «Наследство» от тещи. В Ивацевичах мужчина пытался обменять фальшивую американскую купюру
- 10:19 12.08 Фуру сигарет из Беларуси снова поймали в Литве
- 23:12 11.08 ООН рассматривает ситуацию вокруг Запорожской АЭС. Что ещё происходило на 169 день войны в Украине
- 21:15 11.08 Беларуска ў Амерыцы расказала, як збірае народныя строі з Радзімы
- 20:06 11.08 У сельчанина в Ивацевичском районе нашли ворованные запчасти и две тонны лома
- 15:58 11.08 В Беларуси запретили продавать некоторое российское мороженое
- 14:56 11.08 На озере возле Барановичей гибнет рыба. Что происходит?
- 14:28 11.08 Детские ортопедические стельки
- 13:25 11.08 Пешая пилигримка из Барановичей побывала в Ганцевичах
- 12:17 11.08 Налог на авто в Беларуси: какую сумму и в какие сроки нужно внести автовладельцам
- 12:07 11.08 В Беларуси продолжается рост цен: что дорожает больше всего?
- 12:03 11.08 Россияне стали ехать в Беларусь за покупками
Из рубрики
Санкции сказались на строительстве объекта в Пинске
Вот уже месяц, как в Пинске должен был радовать глаз новый крытый теннисный манеж международного уровня. Его планировали открыть 5 июля 2022 года. Но на месте манежа голый фундамент, который был залит ещё в прошлом году. По факту строительство теннисного манежа на жёстком тормозе
Немец переехал в белорусскую деревню и хочет тут остаться: история споровского Андреаса
Историями о том, как белоруска вышла замуж за немца, уехала в Германию и там живет припеваючи, никого не удивишь. Но немец, который ради женщины бросил квартиру в своем городе, свой бизнес, и уехал в белорусскую глушь – это нечто уникальное.