weather

USD 2.5335

EURO 3.0246

RUR(100) 3.5033

search

У Востраве ўсё лета – перабоі з вадой?

На “ГЧ” патэлефанавалі жыхары вёскі Востраў і паскардзіліся, што ўсё лета ў іх перабоі з вадой.

“Да новага навучальнага года былі зрабілі нешта, вада пайшла. Потым яна стала ісці малым струменьчыкам, а далей і зусім знікла. Вось і цяпер вады няма. Калі ўжо камунальнікі справяцца з гэтай праблемай?!” – абуралася Таццяна, якая тэлефанавала ад імя некалькіх аднавяскоўцаў, што, было чуваць, знаходзіліся побач.

Таццяна расказала, што ў вёсцы пралажылі новую трасу. Але яна, на думку востраўцаў, не працуе, бо перабоі з вадой як былі, так і засталіся. “Ні бялізну памыць, ні паесці зварыць, ні самім памыцца нельга! А цяпер жа людзі бульбу капаюць. Наробішся ды яшчэ думай, як з калодзежа вады прынесці”,– расказвала жанчына і заўважала, што плату камунальнікі пры гэтым бяруць спраўна, штомесяц.

Дырэктар КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Аляксей Галякздзівіўся: “Ёсць у Востраве вада!” Аляксей Фёдаравіч сказаў, што пакуль устараняюць непаладкі толькі ў сістэме водазабеспячэння СВК “Крышылавічы”, але пры гэтым работнікі прадпрыемства не пакінулі гаспадарку без вады. “Што датычыцца аплаты нашых паслуг, магу сказаць: няхай вяскоўцы ставяць лічыльнікі. Тады ні за адзін лішні кубаметр вады мы грошы не возьмем”,– параіў Аляксей Галяк і паабяцаў, што абавязкова яшчэ раз разгледзіць “востраўскую” сітуацыю.

Из рубрики
Top